Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Сустракайце вясну!
Навіна арганізацыі ад 1 сакавіка 2007 года
У гэтым годзе надыход каляндарнай вясны супаў з прылётам першых пералётных птушак. Сведкамі гэтай падзеі сталі арнітолагі-сябры АПБ з Берасьцейшчыны, якія сёння назіралі за палявымі жаўрукамі і кнігаўкамі, — яны вярнуліся першымі. Магчыма, калі не пахаладае, на працягу тыдня пералётныя птушкі дасягнуць і паўночнага ўсходу нашай краіны.http://www.ptushki.org/forum/viewforum.php?f=1&sid=701fd9baa30b4820e88e5d2567278e5e
Калі Вы адзначыце ў Вашай мясцовасці прылёт птушак, занясіце гэтыя назіранні на наш сайт.
На здымку Мікалая Гулінскага (АПБ, Горадня) — кнігаўка.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: