Крэчатка – нечаканае адкрыцьцё

ад 3 сакавіка 2007 года

Невялікая экспедыцыя, якая вандруе па Сырыі, сёньня зрабіла сенсацыйную заяву: яна адкрыла найвялікшую зімуючую папуляцыю аднаго з найбольш пагражаемых эўразійскіх відаў птушак – крэчаткі (Vanellus gregarius). Існуючыя да гэтага ацэнкі колькасьці ўсёй сусьветнай папуляцыі гэтага віду кнігавак, які знаходзіцца пад крытычнай пагрозай зьнікненьня (Critically Endangered species), вагаліся ад 400 да 1500 асобін. Таму сэнсацыйнай стала вядомасьць ад чальцоў экспедыцыі пра тое, што яны бачылі больш за 1200 крэчатак на працягу аднаго дня, і больш за 1500 – калі скласьці ўсіх убачаных птушак гэтага віду за час вандроўкі. Усе крэчаткі назіраліся на некалькіх лугах у Паўночнай Сырыі. Крэчатка – нечаканае адкрыцьцё

[SCREEN:0]Гэтае адкрыцьцё дае нечаканую падтрымку ўсім дасьледчыкам гэтага віду птушак, якія займаюцца яго вывучэньнем і аховай у Цэнтральнай Азіі (дзе птушкі гняздуюць), і на Сярэднім Усходзе (дзе яны зімуюць).

“Гэткае адкрыцьцё марыць зрабіць кожны арнітоляг, калі адпраўляецца ў экспедыцыю, падобную да нашай“ – сказаў Рэмко Хофланд ( Remco Hofland ), нідэрляндзкі дасьледчык, які ўзначальвае the Syrian Sociable Lapwing Team (Сырыйскую каманду па крэчотцы), якая складаецца з сырыйскіх і нідэрляндзкіх арнітолягаў. “Сёньняшнюю раніцу мы правялі, робячы назіраньні на некалькіх тэрыторыях, дзе сустрэлі даволі многа птушак – амаль 400. Мы дагэтуль усхваляваны – бо назіраем за адной з найбольш рэдкіх птушак на Зямлі, і адзначаем іх столькі!”

“Трошкі пазьней мы спраўджвалі яшчэ адно месца, і там нам сапраўды пашанцавала – гэта ўсё роўна, як адкрыць джэк-пот. Мы разьдзяліліся на дзьве групы і налічылі 838 крэчатак, з якіх 700 назіралі з аднаго абсэрвацыйнага пункта” – дадаў Рэмко.

“ Неверагоднае адкрыцьцё , якое дае сапраўднае натхненьне сусьветным дзеяньням па выратаваньню гэтага віду, які знаходзіцца пад крытычнай пагрозай знішчэньня” – сказаў д-р Сцюарт Батчэрт ( Dr Stuart Butchart ), каардынатар Сусьветнай відавой праграмы BirdLife International . “ Зараз найбольш важным наступным крокам павінна c таць ахова гэтых месцаў. Від, які залежыць ад некалькіх невялікіх тэрыторый, якія могуць быць зьменены, калі іх не ахоўваць на адпаведным узроўні – працягвае заставацца ў крытычным і няпэўным становішчы”.

Дзьве найбольш важныя прычыны зьменаў у біяразнастайнасьці Сырыйскіх пустынь – гэта браканьерства і дэградацыя біятопаў. Абедзьве таксама пагражаюць зімоўцы крэчатак. Ахоўнікі прыроды з Сярэдняга Ўсходу зараз пачынаюць сьпешна працаваць, каб упэўніцца, што зімуючая папуляцыя гэтых птушак будзе адразу адпаведна абаронена ад гэтых пагроз.

“Для таго, каб забяспечыць адпаведную ахову гэтай толькі што адкрытай зімуючай папуляцыі крэчаткі, мы мусім дзейнічаць хутка, працуючы з лакальнымі ўрадавымі агенцыямі і Сырыйскім таварыствам па ахове дзікай прыроды, і забяспечыць адпаведную ахову гэтых тэрыторый” – заявіў Шарыф Джбоўр ( Sharif Jbour ) з прадстаўніцтва BirdLife на Блізкім Усходзе. Прадстаўніцтва каардынуе, між іншым, дзеяньні па ахове птушак у гэтым рэгіёне.

Эспедыцыя the Syrian Sociable Lapwing Team часткова была фундавана шматлікімі арганізацыямі, сярод якіх Darwin Initiative (дзяржаўная арганізацыя з Вялікабрытаніі), the Ornithological Society of the Middle East і нідэрляндзкая фундацыя Van Tienhoven .

02-03-2007

Крыніца: www.birdlife.org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку Mahmoud Sheih Abdallah ’а – крэчаткі над нізкатраўнымі паўночнасырыйскімі лугамі.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: