Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
"Жывая вясна" працягваецца — сустракаем пералётных птушак
Навіна арганізацыі ад 9 сакавіка 2007 года
Ужо бачылі белага бусла ці вясковую ластаўку? Віншуем! Зазірніце на сайт "Жывой вясны" і занясіце сваё назіранні! У гэтым годзе, як і раней, мы разам з жыхарамі з амаль усіх еўрапейскіх краін будзем назіраць за прылётам добра вядомых і прыкметных птушак: вясковай ластаўкі, чорнага свіргуля, белага бусла і звычайнай зязюлі.Па выніках папярэдняга года, у кампаніі “Жывая вясна” прынялі ўдзел 2289 рэспандэнтаў па ўсёй Еўропе, якія зрабілі больш за 4000 назіранняў. Кампанія была падтрымана 29 з 42 Еўрапейскіх партнёраў. “Некалькі партнёраў, такія як Галандыя, якія не паспелі ўключыць кампанію “Жывая вясна” ў свае нацыянальныя праграмы ў 2006, дэкларыравалі яе пачаць у 2007 годзе” – паведаміў каардынатар праекту — ОТОР з Польшы. Сярод абраных птушак, найбольшая колькасць назіранняў белага бусла (34%), затым – вясковай ластаўкі (33%), звычайнай зязюлі (18%), чорнага свіргуля (15%). Самым актыўным перыядам назіранняў стала нядзеля з 27 сакавіка па 2 красавіка, калі было зроблена 488 назіранняў.
Ад назіральнікаў з Беларусі было атрымана 267 паведамленняў. Па гэтаму паказніку мы знаходзімся на шостым месцы сярод краін удзельніц, саступаючы Балгарыі (441 назіранне), Польшы (434), Іспаніі (312), Ірландыі (299) і Латвіі (269). Не складана падлічыць, што калі ў кожным рэгіянальным аддзяленні АПБ 11 чалавек заўважаць усе чатыры віды птушак і занясуць сваю інфармацыю на сайт – мы амаль пераможцы! А ў нас жа яшчэ ёсць актыўныя клубы “Крылаты дазор”, а так сама неабыякавыя сябры АПБ.
Для таго каб прыняць удзел у кампаніі “Жывая вясна” 2007 года і далучыцца да назіральнікаў за птушкамі неабходна толькі заўважыць першых прыляцеўшых з выраю птушак абраных відаў і занесці свае назіранні на спецыяльны сайт:
Акрамя назвы віда і даты, трэба занесці інфармацыю аб тым у якой вобласці Вы бачылі птушку, Ваша імя і прозвішча, адрас, год нараджэння. Калі у Вас няма доступу да інтэрнэту, неабходна патэлефанаваць ці напісаць пра свае назіранні ў офіс АПБ, і супрацоўнікі офісу змесцяць Вашу інфармацыю на сайце.
Назірайма разам за прылётам птушак!
Руслан Шайкін, супрацоўнік АПБ.
Пра беларускую старонку сайту і некаторыя парады карыстальнікам чытайце тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=77
Падзяліся артыкулам у сацсетках: