Упершыню запісаны голас суматранскай наземнай зязюлі.

ад 12 сакавіка 2007 года

Голас суматранскай наземнай зязюлі (Sumatran Ground-cuckoo) (Carpococcyx viridis) быў запісаны ўпершыню, што дае навукоўцам дадатковую надзею на выратаваньне гэтай надзвычай рэдкай птушкі ад пагрозы зьнікненьня. Запіс голасу адной птушкі быў зроблены мясцовымі паляўнічымі пасьля доўгага высьлежваньня і потым перададзены ў Таварыства Аховы Дзікай прыроды (Wildlife Conservation Society (WCS)). Упершыню запісаны голас суматранскай наземнай зязюлі.

“Дасьледваньне птушак у трапічных лясах – гэта сапраўдны выклік дасьледчыку, бо птушак цяжка ўбачыць – не тое што разгледзець — у густой расьліннасьці” – сказаў д-р Сцюарт Батчарт ( Dr Stuart Butchart ) з BirdLife International . “Таму веданьне галасоў – жыцьцёва неабходна для вызначэньня птушак, і гэты гуказапіс можа дапамагчы вучоным даведацца больш пра распаўсюджаньне гэтага скрытнага віду.”

“Нам неверагодна пашанцавала атрымаць запіс голасу гэтай рэдкай птушкі”, сказаў Фірдаўс Рахман ( Firdaus Rahman ) з інданезійскай праграмы WCS . “Наша каманда будзе выкарыстоўваць гэты запіс, каб лякалізаваць тэрыторыі іншых суматранскіх наземных зязюляў, а потым – пастарацца забясьпечыць іх ахову”.

У апошнія дзесяцігоддзі запісы галасоў барнейскай наземнай зязюлі ( Carpococcyx radiatus ) і адкрытай наноў пітты Гарнея ( Pitta gurneyi ) давялі, што гэта надзвычай каштоўныя прылады для дасьледчыкаў, якія працавалі над высьвятленьнем іх распаўсюджаньня.

Эндэмік Суматры (Інданэзія), вялікая наземная зязюля з-за свайго скрытнага ладу жыцьця застаецца невядомай нават для дасьведчаных мясцовых паляўнічых. Яе не рэгістравалі на працягу 80 гадоў, — да 1997 – калі адну птушку атрымалася сфатаграфаваць . У 2006 годзе яшчэ адна птушка была зьнятая ў лясах Суматры аўтаматычнай відэакамэрай , якая рэагавала на рух. .

Нешматлікасьць папуляцыі суматранскай наземнай зязюлі і яе актуальны статус як крытычна зьнікаючай ( Critically Endangered ) – гэта вынік маштабнага зьнішчэньня ў гэтым рэгіёне Інданэзіі нізінных і горных лясоў для наступнага вядзеньня на іх месцы сельскай гаспадаркі. …

Голас суматранскай наземнай зязюлі можна паслухаць тут: www. birdlife. org/ news/ news/2007/03/ sumatra_ ground_ cuckoo. wav

12-03-2007

Крыніца: www.birdlife.org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Здымак: Wildlife Conservation Society



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: