Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
"Жывая вясна" па-беларуску
Навіна арганізацыі ад 13 сакавіка 2007 года
З сёньняшняга дня на сайце www.springalive.net эўрапейскай кампаніі "Жывая вясна" працуе беларуская старонка. У параўнаньні з мінулым годам адбылося некалькі зьменаў. Дадаліся новыя раздзелы (напрыклад, з адукацыйнымі матэрыяламі для настаўнікаў) і сэрвісы (напрыклад, можна спампаваць для свайго манітора рухомую застаўку або даслаць электронную паштоўку з выявай аднаго з чатырох відаў птушак "Жывой вясны" свайму сябру), ды шмат іншага — запрашаем на сайт "Жывой вясны"!Каб зайсьці на сайт, трэба, каб на Вашым кампутары была інсталявана адмысловая праграма Adobe Flash Player 8, калі ў Вас яе няма, у вакне аўтаматычна з’явіцца паведамленьне з адрасам, адкуль яе можна бясплатна спампаваць. Гэты файл важыць (у заархіваваным выглядзе) 16,0 Mb, таму ў залежнасьці ад хуткасьці Інтэрнэту, яго спампоўваньне можа заняць ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў хвілін.
На жаль, каб пасьля выбару краіны і мовы патрапіць на галоўную старонку сайту, трэба чакаць ад 1 да 3 хвілінаў — пакуль усё неабходнае для працы і прагляду загрузіцца.
Яшчэ адна заўвага карыстальнікам — не карыстайцеся кнопкамі "назад" або "обновить" Вашага браўзэра — гэта прыводзіць да таго, што трэба зноў чакаць, пакуль галоўная старонка загрузіцца. Толькі навігацыя ўнутры сайта дазваляе пераходзіць з аднаго раздзелу ці сэрвісу да іншага.
Сайт зьмяніў сваё аблічча, але не зьмест — дзякуючы Вашым назіраньням за першымі ў гэтым годзе белым буслом, вясковай ластаўкай, чорным свіргулём і звычайнай зязюляй, мы разам з усімі эўрапейцамі зможам удзельнічаць у самых вялікіх і маштабных вясновых назіраннях птушак, якія адбыліся да гэтага часу.
Цікавых назіраньняў у полі і прыемных уражаньняў ад наведаньня www.springalive.net !
Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Падзяліся артыкулам у сацсетках: