Чырвонашчокія ібісы вярнуліся

ад 18 сакавіка 2007 года

Адны з найбольш рэдкіх птушак Сярэдняга Ўсходу вярнуліся на месцы гнездаваньня, забясьпечыўшы навукоўцаў дадзенымі пра шляхі міграцыі і месцы зімоўкі. Гэтая інфармацыя будзе выкарыстана для распрацоўкі плянаў па ахове віду пасьля гнездавога сэзону. Але неразгаданай засталася загадка маладых, пакуль негняздуючых птушак – дзе зімуюць яны? Чырвонашчокія ібісы вярнуліся

Вяртаньне аднаго з чырвонашчокіх ібісаў ( Geronticus eremita ) у Пальмыру ( Palmyra ), Сырыя, разам з двума іншымі адразу за ім, азначае посьпех дзевяцімесячнага праекту па адсочваньні шляхоў міграцыі і месцаў зімоўкі гэтых птушак з дапамогай спутнікавых перадатчыкаў, якія былі разьмешчаны на трох дарослых ібісах мінулым летам.

Гэтае “трыа”: Султан, Салям і Зенобія (апошняя птушка атрымала сваю мянушку па ваяўнічай каралеве Пальмыры з трэцяга стагоддзя) праляцела больш за 3 800 міль праз 7 краін і зімавала ў гарах Эфіопіі ў 50 мілях ад сталіцы гэтай краіны, Аддыс Абебы.

Аднак адваротны шлях птушак вельмі зьдзівіў дасьледчыкаў. Ібісы паляцелі ўздоўж заходняга ўзьбярэжжа Чырвонага мора і пераляцелі яго ў найбольш шырокім месцы – з Судану ў Саудаўскаю Арабію — там, дзе шырыня мора каля 180 міль.

Пакуль няма ніякіх зьвестак пра 9 маладых птушак, якія пакінулі гнездавую калёнію ў Сырыі разам з дарослымі ібісамі – напрыканцы ліпеня мінулага году. Любамір Песке ( Lubomir Peske ) – дасьледчык, які павесіў перадатчыкі на трох дарослых птушак, хоча вярнуцца ў Сырыю напрыканцы вясны, каб забясьпечыць перадатчыкамі і маладых ібісаў.

Ібрагім Хадэр ( Ibrahim Khader ), кіраўнік аддзяленьня BirdLife на Срэднім Усходзе, сказаў з гэтай нагоды: "Міграцыя птушак застаецца рызыкоўным /перыядам у іх жыцьці/, і наша работа – забясьпечыць іх бясьпеку. Калі мы зможам гэта зрабіць, гэтая папуляцыя будзе мець нашмат больш шанцаў на выжываньне. Бяз гэтага праекту чырвонашчокія ібісы застануцца толькі на /егіпецкіх/ герогліфах прыкладам з гісторыі”.

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

16-03-2007

Крыніца: www. birdlife . org

На здымку Sergio Tomey , SEO / BirdLife : Найбольш чырвонашчокіх ібісаў гняздуе ў нацыянальным парку Souss Massa ў Марокка.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: