Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Эўрапейская Рада прыняла гістарычнае рашэньне па барацьбе са зьменамі клімату
Навіна арганізацыі ад 20 сакавіка 2007 года
На паседжаньні Эўрапейскай Рады, што адбылося 8—9 сакавіка ў Брусэлі, лідэры дзяржаваў і ўрадаў краінаў‑чальцоў Эўразьвязу падтрымалі прапановы Эўрапейскай Камісіі, накіраваныя на пабудаваньне экалягічна чыстай энэргетыкі ЭЗ. Рашэньне Эўрапейскай Рады тычылася павышэньня долі ўзнаўляльных крыніцаў энэргіі ў структуры эўрапейскай энэргетыкі, скарачэньня выкідаў парніковых газаў у атмасфэру і павышэньня энэргаэфэктыўнасьці электрапрыбораў, транспартных сродкаў, архітэктурных збудаваньняў і электрагенэратараў у ЭЗ.Згодна з рашэньнем Эўрапейскай Рады, у 2020 г. доля ўзнаўляльных крыніцаў энэргіі (ветру, вады, сонца і біяпаліва) у структуры энэргетыкі ЭЗ павінна скласьці 20%. Выкіды СО2 у атмасфэру павінны скараціцца на 20% ад узроўню 1990 г. Таксама на 20% павінен павысіцца ўзровень энэргаэфэктыўнасьці новых тэхналёгіяў.
Рашэньні Эўрапейскай Рады грунтуюцца на Інтэграваным пакеце мераў па рэфармаваньні энэргетычнай галіны ЭЗ, прадстаўленым Эўрапейскай Камісіяй 10 студзеня.
У трэцім квартале 2007 г. Камісія выступіць з канкрэтнымі прапановамі, што датычаць схемаў выкананьня стратэгіі кожнай дзяржавай ЭЗ.
Пераклад Вольг і Данішэвіч з www. nn. by
Крыніца і здымак з
Падзяліся артыкулам у сацсетках: