Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Cтворана вакцына ад птушынага грыпу, якая можа абараніць чалавека
Навіна арганізацыі ад 21 сакавіка 2007 года
Навукоўцы з дасьледчага цэнтру Аарона Дайманда ў Нью-Ёрку (Aaron Diamond AIDS Research Centre) абвесьцілі, што яны знайшлі спосаб лёгкай вытворчасьці вакцыны супраць птушынага грыпу, які выклікае вірус H5N1. Дасьледнікі сцьвярджаюць, што досьледы на мышах паказалі эфэктыўнасьць распрацаванай праз іх вакцыны для барацьбы з хваробай і папярэджаньня масавых захворваньняў сярод людзей.Па словах галоўнага распрацоўшчыка вакцыны доктара Дэвіда Хо ( David Ho ), тэхналёгія яе вытворчасьці ўключае капіраваньне генэтычнага матэрыялу віруснага пратэіну і камбінаваньне яго з антыцеламі для стымуляцыі імуннай сыстэмы. Падобную тэхналёгію можно хутка выкарыстоўваць і для супрацьдзеяньню і іншым грыпозным вірусам.
07.03.07
Крыніца: www.svobodanews.ru
Артыкул “ Обычный грипп для человека опаснее птичьего ” можна паглядзець тут:
http :// www . svobodanews . ru / Article /2007/03/19/20070319125512917. html
Падзяліся артыкулам у сацсетках: