“Рэстараны для грыфаў” могуць зьменшыць іх сьмяротнасьць ад дыклафенаку

ад 21 сакавіка 2007 года

Рэгулярнае забясьпечваньне грыфаў дастатковай колькасьцю не атручанай падліны ёсьць добра распрацаваным мэханізмам іх аховы. Такія пляцоўкі – “Рэстараны для грыфаў” – асабліва важныя на тэрыторыях, дзе большасьць памерлай жывёлы літаральна “атручана” лекамі. Каманда з Peregrine Fund апошнім часам працавала над магчымасьцю распаўсюджваньня “рэстаранаў для грыфаў” на Індыйскім субкантынэнце, дзе мясцовае насельніцтва “для прафіляктыкі” літаральна нашпігоўвае хатнюю жывёлу анты-васпаленчым лекам Дыклафенак’ам. Апошняе катастрафічнае зьмяншэньне колькасьці трох відаў грыфаў з роду Gyps, тонкадзюбага сіпа (Slender-billed) (Gyps tenuirostris), індыйскага (G. Indicus) і беласьпінага (Oriental White-backed Vulture) (Gyps bengalensis) грыфаў зьвязана з назапашваньнем леку ў арганізьме грыфаў праз харчаваньне на трупах хатняй жывёлы. Атручаныя дыклафенакам птушкі гінуць ад падагры. “Рэстараны для грыфаў” могуць зьменшыць іх сьмяротнасьць ад дыклафенаку

Высновы навукоўцаў апісаны ў апошнім нумары часопіса Bird Conservation International. [1]

“Рэстаран для грыфаў” быў зроблены недалёка ад калёніі беласьпіных грыфаў у Toawala, у правінцыі Панджаб у Пакістане . Для птушак выкладваліся трупы хатніх аслоў, якіх навукоўцы скуплялі ў мясцовага насельніцтва і перад выкладаньнем у “рэстаран” вытрымлівалі прыкладна з тыдзень, каб упэўніцца ў тым, што любыя рэшткі дыклафенаку ўжо расклаліся і зьніклі з трупаў.

Сярэдняя сьмяротнасьць птушак у калёніі пасьля пачатку выкладваньня трупаў у “рэстаране” была 0 , 072 птушкі ў дзень (8 грыфаў за 111 дзён назіраньняў ), што менш у некалькі разоў у параўнаньні са сьмяротнасьцю грыфаў, адзначанай да гэтага – 0 , 387 птушак у дзень (41 грыф за 106 дзён назіраньняў ).

За час правядзеньня дасьледваньняў навукоўцы падабралі 50 трупаў дарослых і маладых грыфаў . Падагра ўнутраных органаў як сьледзтва атручваньня вялікай канцэнтрацыяй дыклафенаку была адзначана ў 29 птушак з 30, якім атрымалася зрабіць некрапсію (аналіз тканін трупа).

Як мінімум 5 грыфаў з падобнай прычынай сьмерці было знойдзена ўжо пасьля таго, як “рэстаран” быў адчынены. “Нават з умовай дастатковай прапановы не атручанага харчаваньня немагчыма зусім элімінаваць атручваньне птушак дыклафенакам з трупаў хатняй жывёлы, якая даступна грыфам па-за “рэстаранам”” – такую выснову зрабілі дасьледнікі.

Таму аўтары падсумоўваючы вынікі пішуць, што “рэстараны для грыфаў” могуць зменшыць, але не спыніць сьмяротнасьць грыфаў ад атручваньня дыклафенакам. “Дадатковае харчаваньне павінна выкарыстоўвацца як карысны інструмэнт для запавольваньня сьмяротнасьці грыфаў у кароткачасовым пляне і лякальна, пакуль дыклафенак не выведуць з вэтэрынарнага выкарыстаньня”.

Адукацыя вэтэрынараў і ўладальнікаў жывёлы пазьбягаць “прафіляктычнага” ўвядзеньня дыклафенаку практычна ўсяму быдлу, і/або як мага хутчэйшае спальваньне трупаў здохлага быдла могуць у значнай ступені дапамагчы ў ахове грыфаў. Інакш, падкрэсьліваюць дасьледнікі “зьнікненьне папуляцый /грыфаў/ незваротнае ў месцах, дзе дыклафенак выкарыстоўваецца ў вэтэрынарных мэтах…”

[1] Vulture restaurants and their role in reducing diclofenac exposure in Asian vultures , MARTIN GILBERT, RICHARD T. WATSON, SHAKEEL AHMED, MUHAMMAD ASIM and JEFF A. JOHNSON, Bird Conservation International (2007) 17:1–16.

20-03-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку Munir Virani / The Peregrine Fund : беласьпіны грыф – ахвяра дыклафенаку.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: