Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
За працяг аўтамагістралі Віа Балтыка Польшча будзе адказваць перад Эўрапейскім Судом
Навіна арганізацыі ад 22 сакавіка 2007 года
Польскія і міжнародныя прыродаахоўныя недзяржаўныя арганізацыі віталі сёньняшняе рашэньне Эўрапейскай камісіі, што Польшча павінна адказваць перад Эўрапейскім Судом (the European Court of Justice (ECJ)) за парушэньне заканадаўства Эўразьвязу па навакольнаму асяроддзю праз плянаваньне пабудовы хуткаснай аўтамагістралі Via Baltica праз ахоўваемую прыродную тэрыторыю – пойму ракі Распуда (Rospuda) ў Паўночна-Усходняй Польшчы."Усе эўрапейскія партнэры BirdLife International падтрымліваюць гэты важны крок, які Эўрапейская камісія зрабіла сёньня, а таксама хуткасьць, з якой яна дзейнічала ў апошнія месяцы і з якой гэтае рашэньне было прынятае” – сказаў Канстанцін Крэйзэр ( Konstantin Kreiser ), мэнэджэр , адказны за палітыку Birdlife International у ЭЗ. “Мы таксама цалкам падтрымліваем наказ, згодна з якім Польшча павінна спыніць будаўніцтва /магістралі/ да прыняцьця Эўрапейскім Судом канчатковага рашэньня”.
У сёньняшнім рашэньні Камісія выкарыстала адмысловую працэдуру (‘ interim measures ’), каб зьвярнуцца да Суда з просьбаю выдаць тэрміновы наказ, які б абавязваў бы Польшчу зараз жа прыпыніць будаўнічыя працы і не ўзнаўляць іх да таго моманту, пакуль Суд не прыме вэрдыкту ў гэтай справе. З-за таго, што будаўнічыя фірмы ўжо знаходзяцца са сваёй тэхнікай на месцы, якое выклікала дадзеную справу, прыродаахоўныя арганізацыі спадзяюцца, што Суд прыме сваё рашэньне на працягу бліжэйшых дзён. Гэта дазволіла б зьберагчы маляўнічую пойму ракі ад непапраўнага пашкоджаньня.
“Гэта крытычны выпадак і Польшча, як і іншыя чальцы Эўразьвязу, павінна выконваць свае абавязкі па прыродаахоўным прадпісаньням ЭЗ”, дадаў Крэйзэр.
Працяг аўтамагістралі Via Baltica , так як ён прапанаваны да выкананьня зараз, праходзіць наўпрост праз Аўгустоўскую і Кнышынскую пушчы. Абедзьве пушчы знаходзяцца ў Сьпісе тэрыторый пад спэцыяльнай аховай ( Special Protection Areas ) згодна з Дырэктывай ЭЗ па дзікіх птушках ( Birds Directive ) і прапанаваны да занясеньня ў Сьпіс тэрыторый, важных для мясцовай супольнасьці ( Sites of Community Importance ) згодна з Дырэктывай ЭЗ па навакольлю ( Habitats Directive ) – найбольш важных эўрапейскіх заканадаўчых актах па ахове навакольнага асяроддзя.
З таго моманту, як упершыню былі агучаны пляны па пабудове магістралі Via Baltica , прыродаахоўныя актывісты з Польшчы і іншых эўрапейскіх краін пасьлядоўна выступалі супраць гэтага праекту, аргумэнтавана даказваючы, што існуюць больш эканамічныя і менш шкодныя для прыроды шляхі для гэтай хуткаснай аўтадарогі.
Камэнтуючы рашэньне Эўракамісіі, Марта Майка Вісьневска ( Marta Majka Wi ś niewska ) з WWF Poland сказала: “Зварот Эўрапейскай камісіі /да Суду/ па прыняцьце т.зв. неадкладных мераў – гэта яшчэ адзін доказ таго, якая кепская сытуацыя склалася. Выключна важнае месца для ахоўваемых відаў жывёл можа зьнікнуць з-за таго, што няма жаданьня разгледзець альтэрнатыўныя прапановы”.
“Камісія зрабіла сваю частку працы і зараз засталася надзея, што вэрдыкт Суда будзе на карысьць захаваньня поймы Распуды, аднаго з унікальных прыродных скарбаў Польшчы і ўсёй Эўропы,” дадала Магда Стачкевіч ( Magda Stoczkiewicz ), каардынатар палітыкі Bankwatch .
21-03-2007
Крыніца: www.birdlife.org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
На здымку P. Malczewski : так выглядала пойма ракі Распуда да 22 лютага 2007г. — пачатку пабудовы тут аўтамагістралі Віа Балтыка.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: