Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Маркі могуць дапамагчы захаваць альбатросаў.
Навіна арганізацыі ад 23 сакавіка 2007 года
Каля 100 000 альбатросаў гіне кожны год ад рыбалоўных кручкоў пры прамысловай здабычы траскі з выкарыстаннем закідных лінёў. Альбатросы забіваюцца ў такой вялікай колькасці, што зараз 19 з 21 відаў альбатросаў знаходзяцца пад пагрозай знікнення.Рыбалоўныя траўлеры выстаўляюць закідныя ліні (доўгі трос, да якога прымацаваны кручкі), якія цягнуцца за караблём аж да 130 кіламетраў. На кожным ліні знаходзіцца дзесяткі тысяч кручкоў з нажыўкаю з кальмараў ці рыбы. Гэтая нажыўка прываблівае альбатросаў, якія трапляюць на кручкі і тонуць.
Альбатросы асабліва пакутваюць ад прамысловых закідных лінёў. Яны ня могуць размнажацца дастаткова хутка, каб кампенсаваць страты. Другія віды птушак з другімі жыццёвымі цыкламі, могуць выжыць. Але альбатросы – не. Альбатросы маюць спецыфічную біялогію. Яны – вельмі доўга-жывучыя птушкі, некаторыя альбатросы жывуць да 60 гадоў. Яны прыступаюць да размнажэння толькі пасля поўнага сталення, што ў некаторых відаў займае 12 год. Яны выводзяць толькі адно птушаня за год, а некаторыя віды альбатросаў размнажаюцца толькі кожны другі год.
За час, які спатрэбіўся Табе прачытаць гэты артыкул, на рыбалоўных кручках загінуў 1 альбатрос. Стань удзельнікам кампаніі BirdLife International “Выратуем альбатросаў” і дапамажы захаваць гэтых цудоўных птушак. Для гэтага акуратна выражы, не пашкодзіўшы, маркі з канвертаў, якія да цябе прыходзяць. Вышлі іх на адрас АПБ. Мы перададзім іх нашаму партнёру – Каралеўскаму таварыству аховы птушак (RSPB, BirdLife ў Вялікабрытаніі), якое каардынуе кампанію “Выратуем альбатросаў”. Грошы, заробленыя ад продажы марак, пойдуць на фінансаванне кампаніі па выратаванні альбатросаў – выпрацаванне новых бяспечных метадаў рыбнай лоўлі, барацьбе з браканьерствам, кампаніі па спыненні лоўлі з выкарыстаннем прамысловых закідных лінёў.
Паштовы адрас АПБ, на які трэба дасылаць маркі: АПБ, а/с 306 Мінск 220050
Іллюстрацыі з альбатросамі http://www.savethealbatross.net/images.asp
Віктар Фенчук, дырэктар АПБ.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: