Першая партыя марак для захавання альбатросаў ужо адпраўлена Каралеўскаму таварыству аховы птушак (RSPB, Вялікабрытанія).

ад 30 сакавіка 2007 года

Каля адной тысячы паштовых марак ужо перададзена Каралеўскаму таварыству аховы птушак (RSPB, BirdLife у Вялікабрытаніі) у рамках акцыі па захаванню альбатросаў. Большасць з іх склалі маркі, якія праз некалькі гадоў збіраў офіс АПБ. Маркі выразаліся з канвертаў, якія Вы дасылалі нам. Такім чынам усе, хто нам пісаў, сталі ўдзелькамі гэтай акцыі. Першая партыя марак для захавання альбатросаў ужо адпраўлена Каралеўскаму таварыству аховы птушак (RSPB, Вялікабрытанія).

Акрамя "офісных", у Англію паехалі і маркі, якія прынеслі Віктар Фенчук (дырэктар АПБ) і Аляксандр Шумаў (сябра АПБ з Мінску).
Калі Вы хочаце дапамагчы альбатросам, дасылайце сваі маркі, або пішыце лісты на наш адрас:

а/с 306 г. Мінск, 220050.

Падрабязней пра гэтую акцыю чытайце тут:

http://www.ptushki.org//actions

Акцыя працягваецца, аб яе выніках мы будзем паведамляць.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: