Вырашальнае пагадненьне на карысьць Эўрапейскай прыроды

ад 30 сакавіка 2007 года

Сёньня ў Брусэлі было абвешчана аб дасягненьні вырашальнага пагадненьня па новай схеме фінансаваньня на 785 міліёнаў эўра мерапрыемстваў па выратаваньні прыроды Эўропы, якая знаходзіцца пад найбольшай пагрозай. Новы фонд ЛайфПлюс Прырода і Біяразнастайнасьць (The ‘LIFE+ Nature and Biodiversity’ fund) будзе са-фінансаваць праекты па ахове месцапражываньняў і відаў, якія маюць прыярытэтную патрэбу у гэтым на тэрыторыі ўсёй Эўропы. Уладальнікі і мэнэджэры такіх тэрыторый будуць мець магчымасьць атрымаць фундушы, каб зьдзейсьніць інавацыйныя мэтады павелічэньня прыроднай каштоўнасьці сваіх земляў. Вырашальнае пагадненьне на карысьць Эўрапейскай прыроды

Саша Клемінсон ( Sacha Cleminson ), старэйшы супрацоўнік BirdLife International па Адвокасі ў Эўропе, сказаў: “ BirdLife International напружана працавала з прадстаўнікамі перамоўных бакоў каб дапамагчы упэўніцца ў тым, што гэты фонд будзе выкарыстоўвацца там і тады, дзе яго падтрымка будзе найбольш патрэбнай”.

Фонд будзе падтрымліваць ахову і ўзнаўленьне розных відаў, сярод зьвяроў гэта могуць быць буры мядзьведзь Ursus arctos і зубр Bison bonasus , сярод птушак – грыф-барадач Gypaetus barbatus і сокал –белазор Falco rusticolus . Таксама будуць падтрымлівацца праекты, зьвязаныя з аховай прадстаўнікоў іншых груп жывёл і расьлін: рыбаў, зьмей, мхоў і эндэмічных кветкавых.

Найлепш захаваным прыродным тэрыторыям кантынэнту таксама неабходна дапамога. Салёныя стэпы Міжземнамор’я, вэнгерскія травяныя стэпы, забалочаныя ліставыя пушчы Скандынавіі, макранезіянскія пустэчы на выспах Атлянтычнага акіяну, лясы Калядоніі і ірляндзкія Мачэйры будуць прыярытэтнымі для фінансаваньня.

“Мы спадзяемся, што гэтыя, фінансаваныя праз Эўразьвяз праекты, дапамогуць зьберагчы між іншым і птушак, і гішпанскі арол-магільнік бузе парыць у небе, узбагачаючы і наша жыцьцё. Але яны могуць зрабіць больш і непасрэдна для якасьці жыцьця людзей, дапамагаючы экасістэмам самастойна падтрымліваць на неабходным узроўні самазабясьпечанасьць і ўзнаўляльнасьць. Тым самым чыстая вада і паветра, а таксама шпацыры па багатаму дзікай прыродай навакольлі дапамогуць нашаму здароўю” – сказаў Саша Клемінсон.

Новы фонд будзе працаваць па ўжо існуючай схеме фінансаваньня EU — LIFE , якая падтрымлівала дзеяньні шматлікіх партнэраў BirdLife па захаваньні відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня.

Надоечы BirdLife Malta пачала самы вялікі праект па ахове прыроды на востраве, які быў падтрыманы 1 міліёнам эўра з грошай ЭЗ. Праект накіраваны на выратаваньне міжземнаморскага буравесьніка Puffinus yelkouan , які гняздуе на Mellieha . Пад час яго рэалізацыі прадугледжваецца ахова і паляпшэньне месцаў гнездаваньня віду і арганізацыя максымальна бясшкоднага для прыроды турызму.

28-03-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку Johan Oli Hilmarsson : сокал-белазор ёсьць адным з відаў, які выйграе ад LIFE +



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: