Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Амазонскія індзейцы змогуць дапамагчы амазонскім лясам
Навіна арганізацыі ад 30 сакавіка 2007 года
Бразыльскія ўлады забясьпечаць для амазонскіх плямёнаў, па‑ранейшаму ізаляваных ад сьвету, бясплатны спадарожнікавы інтэрнэт, каб тыя маглі выкарыстоўваць яго ў барацьбе зь нелегальным высяканьнем трапічных лясоў. Цяпер багата ў якіх вёсках, да якіх нават дарог няма, будзе інтэрнэт.Вольга Данішэвіч паводле rzeczpospolita. pl
Крыніца: www. nn. by
Амазонія ( Amazonia ) – рэгіён з самымі вялікімі па плошчы трапічнымі дажджавымі лясамі, якія займаюць больш за палову Бразыліі. У басэйне ракі Амазонкі на плошчы 2,5 мільёна квадратных міль пакуль яшчэ захавалася самая багатая біяразнастайнасьць на Зямлі: тут жывуць больш за 500 відаў зьвяроў, больш за 475 відаў рэптылій (з іх толькі яшчарак 175 відаў), траціна сусьветнага сьпісу відаў птушак і г.д. Мільёны відаў жывёл і расьлін дагэтуль не апісаны.
Каб зразумець як утварылася Амазонія, трэба вярнуцца ў мінулае на 15 мільёнаў гадоў – у часы, калі фармаваліся Анды. Да таго часу Амазонка несла свае воды на захад, у Ціхі акіян. Але калі чарговая тэктанічная пліта сутыкнулася з паўднёваамэрыканскім кантынэнтам, сфармаваўся горны ланцуг Андаў, які і заблякаваў ранейшы шлях ракі да Ціхага акіяну. Унутрыкантынэнтальныя моры з цягам часу ператварыліся ў прэснаводныя азёры, і навакольнае асяроддзе басэйну Амазонкі радыкальна зьмянілася. З тых часоў рака павярнула сваю плынь з захаду на ўсход, пакуль прыкладна 10 мільёнаў год таму не прабіла сабе выйсьце ў Атлянтычны акіян.
Рака Амазонка ( Amazon River ) забясьпечвае жыцьцё ўсёй Амазоніі, несучы на працягу 6500 міль 16 % усёй прэснай зямной вады. Гэта пятая частка ўсёй прэснай вады, якая трапляе ў акіяны.
Існуюць ацэнкі, што прыкладна 20% дажджавых лясоў у гэтым рэгіёне ўжо зьнішчана, і каля 6500 квадратных міль былі страчаны толькі за два апошніх года.
Крыніца : www. pbs. org і www. amazonia. org. br
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
На здымку з www. pbs. org : гараць амазонскія лясы.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: