Створаны сайт пра раку Прыпяць

ад 31 сакавіка 2007 года

Новы інтэрнэт‑сайт «Басэйн ракі Прыпяць» /www.pripyatplan.org/ распрацаваны праектам, што фінансуецца Эўразьвязам. Створаны ён для збору і распаўсюджаньня інфармацыі пра розныя аспэкты Пляну кіраваньня басэйнам Прыпяці згодна з патрабаваньнямі воднай Рамкавай дырэктывы ЭЗ ды пра мэрапрыемствы і дасягненьні праекту. Створаны сайт пра раку Прыпяць

Мэтавыя групы — Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Ўкраіны і Беларусі , водагаспадарчыя арганізацыі на міжнародным , нацыянальным і мясцовых узроўнях , НДА , студэнты і водакарыстальнікі . Інтэрнэт‑сайт зроблены на дзьвюх мовах (ангельская і расейская), на ім разьмешчаная інфармацыя як пра беларускую частку басэйну, так і пра ўкраінскую.

Сайт складаецца з наступных разьдзелаў: «Апісаньне праекту», «Апісаньне басэйну», «Заканадаўства і інстытуцыйныя зьмены», «Гідрахімія», «Гідрамарфалёгія», «Гідрабіялёгія», «Біяразнастайнасьці», «Плян кіраваньня басэйнам ракі», «Праграма мэрапрыемстваў», «Пілётныя праекты», «Публікацыі», «Кантактная інфармацыя і спасылкі».

Дадатковая інфармацыя па pripyat@i.kiev.ua (Стывен Парсанс, кіраўнік праекту)

30-03-2007

Крыніца: www.nn.by

Здымак Прыпяці — Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)

Кампан і я УТОПа ( BirdLife ва Ўкраіне) п а захаваньню П рыпяці :

www.birdlife.org.ua/pripyat2.htm



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: