Да 27 красавіка шукаем удзельнікаў у міжнародны студэнцкі летнік у Тураве

ад 1 красавіка 2007 года

З 11 па 18.05.2007 на базе Станцыі кальцаваньня Інстытуту заалёгіі НАН Беларусі ў г.Тураў (Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.) адбудзецца міжнародны студэнцкі палявы летнік. Для ўдзельнікаў – студэнтаў з Беларусі, Швэцыі і Ўкраіны – плянуецца адмысловая праграма па кальцаваньню і назіраньням за птушкамі, вызначэньню кажаноў, назіраньням за мясцовай батрахафаунай і жукамі, фларыстыцы і геабатаніцы, а таксама цікаваму і вясёламу адпачынку. Пражываньне плянуецца ў драўляных дамах. Усе выдаткі па праезду, харчаваньню і пражываньню бяруць на сябе арганізатары летніку: АПБ (ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”), SIDA і Швэдзкае орніталягічнае таварыства SOF. Да 27 красавіка шукаем удзельнікаў у міжнародны студэнцкі летнік у Тураве

[SCREEN:0]Запрашаем сябраў АПБ — студэнтаў-біёлагаў, якім ня менш 18 год на пачатак летніку. A д Вас – акрамя жаданьня ўдзельнічаць, — спатрэбіцца добрае валоданьне ангельскай (у крайнім выпадку – нямецкай) мовай. Каб пацьвердзіць свае веды, разам з заяўкай-анкетай (гл. ніжэй), дашліце ў 15-20 сказах расповед пра сябе на ангельскай мове (для калег са Швэцыі).

Калі колькасьць жадаючых будзе большаю за колькасьць месцаў для беларускіх удзельнікаў, перавагі атрымаюць:

! студэнткі;

! студэнты з рэгіёнаў і рэгіянальных унівэрсытэтаў;

! актыўныя ўдзельнікі кампаній і акцый АПБ;

! сябры АПБ з найбольшым стажам;

! першымі даслаўшыя заяўкі.

[SCREEN:1] Тым, хто будзе адабраны, на час летніку спатрэбіцца ўласны спальнік, посуд, адзеньне і абутак для палявых умоваў, бінокль і іншы палявы рыштунак.

Заяўкі-анкеты дасылайце і па ўсіх пытаньнях

зьвяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага :

паштовы адрас: а.с 197, Гродна 230023,

E — mail : APB _ Hrodna @ tut . by

тэл. (0152) 73 01 18 , маб. тэл. (029)6-141-666.

Апошні тэрмін разгляду заявак працягнуты да 27.04 .2007.

Аб выніках будзе паведамлена да 28.04.2007.

[SCREEN:2] Здымкі Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)

Заяўка-анкета

на ўдзел у міжнародным палявым студэнцкім летніку АПБ- SOF

1.Імя і прозьвішча:

2. дата народзінаў:

3. курс і месца вучобы,

4. адрас пастаяннага жыхарства і кантактны адрас:

5. тэлефон(ы):

6. адрас e — mail (калі пастаянна правяраеце пошту):

7. Калі сталі сябрам АПБ:

8. ў якіх акцыях-кампаніях нашай арганізацыі і ў якасьці каго прымалі ўдзел:



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: