Прыродаахоўныя альянсы ў Ціхаакіянскім рэгіёне аб’ядналіся, каб ратаваць птушак

ад 5 красавіка 2007 года

Два прыродаахоўныя альянсы ў Ціхаакіянскім рэгіёне аб’ядналіся, каб разам працаваць на выратаваньне ад зьнікненьня тых птушак рэгіёну, якім пагражае найбольшая небясьпека. “На Ціхаакіянскі рэгіён прыпадае найбольшая колькасьць відаў птушак, якім пагражае зьнікненьне, як на адзінку тэрыторыі, так і на тысячу жыхароў, калі параўнаць гэтыя паказчыкі для ўсёй плянэты. Акрамя гэтага, тут ужо адбылася самая вялікая колькасьць зьнікненьняў,” сказаў Дон Ст’юарт (Don Stewart), кіраўнік ціхаакіянскага аддзяленьня BirdLife.“Зараз трэба без прамаруджваньня ахоўваць птушак на ціхаакіянскіх астравах, і каардынацыя акцый будзе дапамагаць рабіць гэта так, каб ніводны від больш не зьнік”. Прыродаахоўныя альянсы ў Ціхаакіянскім рэгіёне аб’ядналіся, каб ратаваць птушак

Новае партнэрства было створана пад час падпісаньня Мэмарандуму ўзаемаразуменьня паміж асацыяцыяй BirdLife International і Ціхаакіянскай рэгіянальнай праграмай навакольнага асяроддзя ( Pacific Regional Environment Programme ( SPREP ), фактычна гэта пагадненьне, у якім абодва бакі абавязаліся працаваць разам наступныя пяць гадоў.

“ SPREP і BirdLife маюць падобны погляд: партнэрства ёсьць ключавым фактарам у ахове відаў,” сказаў Эстэрыо Такесі ( Asterio Takesy ), дырэктар SPREP .

SPREP – гэта рэгіянальная арганізацыя, заснаваная ўрадамі і адміністрацыямі дзяржаваў Ціхаакіянскага рэгіёну для аховы навакольнага асяроддзя. Яна з’яўляецца галоўнай міждзяржаўнай арганізацыяй, якая займаецца аховай і мэнэджмэнтам прыродных рэсурсаў.

Створанае партнэрства будзе зьвязваць і каардынаваць працу SPREP па ахове птушак у рамках выкананьня Рэгіянальнай стратэгіі па ахове птушак і дзеяньні BirdLife па Праграме ТВП (тэрыторый, важных для птушак) і Праграме глябальна зьнікаючых відаў.

“Больш за 95% зьнікненьняў відаў птушак за апошні час адбылося на астравах, і каля 30% ціхаакіянскіх птушак знаходзяцца цяпер пад пагрозай зьнікненьня” – сказаў Ст’юарт. “Гэтае партнэрства будзе дапамагаць нам аб’ядноўваць нашы намаганьні, плянаваць найбольшае ўздзеяньне там, дзе гэта неабходна”

Мэмарандум быў падпісаны ў Апіі, на Самоа.

04-04-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку G . Dutson ’а: кагу – адзін з многіх эндэмічных відаў птушак Ціхаакіянскага рэгіёну, якім пагражае зьнікненьне.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: