Рэкорд малога грыцука па хуткасці пералёту

ад 5 красавіка 2007 года

Малы грыцук (Limosa lapponica), на якім быў замацаваны спадарожнікавы перадатчык, “паставіў” новы рэкорд па хуткасьці пералёту на вялікую адлегласць. Гэты кулік праляцеў з Паўночнага вострава Новай Зеландыі ў Yalu Jiang (Кітай, на паўночным ускрайку Жоўтага мора) – усяго 10 200 км. Палёт заняў толькі 9 дзён. Пра гэта паведаміла каманда навукоўцаў з праекту вывучэння міграцыі ціхаакіянскіх прыбярэжных птушак (Pacific Shorebird Migration Project), якія назіралі за пералётам гэтай птушкі. Рэкорд малога грыцука па хуткасці пералёту

Папярэдняе даследванне зарэгістравала вельмі адлеглы пералёт іншага малога грыцука на поўдзень, са спадарожным ветрам, з Аляскі ў Новую Зеландыю і Аўстралію. Новы вынік паказаў магчымасьці палёту гэтых кулікоў без спрыяльных ветраў і ў паўночным накірунку.

Спецыялісты па ахове прыроды падкрэсліваюць значнасць даследванняў, зробленых з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў для аховы мігрыруючых птушак.

“Сачэнне з дапамогай спадарожнікаў — важны інструмент, які дапамагае нам больш даведацца пра сапраўды дзівосныя падарожжы птушак і небяспекі, якія могуць іх чакаць пад час пералётаў” – сказаў Вікі Джоўнс ( Vicky Jones ), супрацоўнік BirdLife па міграцыям птушак. “Наша адказнасць зараз у тым, каб эфектыўна выкарыстаць гэтыя веды для забяспячэння аховы мігрыруючых птушак пад час іх пералётаў. Гэта значыць, што мы зможам ахоўваць папуляцыі не толькі на месцах гнездавання і зімоўкі, але і на самых важных прыпынках, якія птушкі робяць пад час сваіх падарожжаў”.

Ахова такіх месцаў застаецца самай цяжкай задачай. Змены, якія нясе з сабой чалавек – асабліва забруджванне і асушэнне – на забалочаных тэрыторыях уздоўж шляхоў міграцыі птушак, паводле апошніх звестак, адказнае за скарачэнне папуляцый многіх водна-балотных відаў птушак па ўсім Свеце.

Прыбярэжныя балоты Кітайскага Жоўтага мора – тыя, куды прыляцеў малы грыцук з перадатчыкам на спіне, — на жаль, не з’яўляюцца выключэннем. Вялікія тэрыторыі ўзбярэжжа працягваюць змяняць сваю функцыю і выкарыстоўваюцца пад сельскую гаспадарку, прамысловасць, пабудову жыльля і іншых будынкаў – па сучасных ацэнках прыкладна 37% такіх зямель было страчана з 1950г. Марскія акваторыі жыццёва важныя для водных відаў птушак. Дагэтуль BirdLife вызначыла 16 ТВП (тэрыторый, важных для птушак) у гэтым рэгіёне, каб захаваць найбольш важныя месцы гнездавання, зімоўкі і міграцый.

Даследванне малых грыцукоў з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў адбываецца як частка праекту Pacific Shorebird Migration , у ім удзельнічаюць Геалагічная разведка ЗША ( US Geological Survey ) з Анкорыджу на Алясцы, Станцыя назіранняў за птушкамі Point Reyes Bird Observatory ў Пэталуме, Каліфорнія, разам з камандамі навукоўцаў у Новай Зеландыі і на Юконе.

Каб пагладзець пералёты малага грыцука, click here

05-04-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку Mike Danzenbaker ‘а з www. avesphoto. com – малады малы грыцук ( Limosa lapponica ).

Малыя грыцукі пад час міграцыі зрэдку адзначаюцца на тэрыторыі Беларусі.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: