Выйшла новая каляровая сяброўская анкета нашай арганізацыі.

ад 6 красавіка 2007 года

Анкета ўяўляе сабой каляровы буклет на некалькіх старонках. Інфармацыя падзелена на блокі: "пра АПБ", "чаму птушкам патрэбна наша дапамога", "што мы робім для таго, каб захаваць птушак", "напрамкі дзейнасці, на якія Вы можаце зрабіць ахвяраванне", "што атрымліваюць сябры АПБ". Сама анкета адрыўная (частка-анкета з асабістымі дадзенымі запаўняецца і дасылаецца ў офіс нашай арганізацыі, а буклет з карыснай інфармацыяй застаецца новаму сябру АПБ). Усе фота, якія размешчаны ў анкеце, зроблены сябрамі АПБ. Адну ці некалькі новых анкет можна замовіць па тэлефоне (029)-223-06-13.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: