Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запрашаем студэнтаў-сябраў АПБ на трэнінг “Як эфэктыўна правесьці сустрэчу”
Навіна арганізацыі ад 7 красавіка 2007 года
З 20 па 22 красавіка (з абеду пятніцы па абед ў нядзелю) у навакольлі Гродна адбудзецца трэнінг для студэнтаў – сябраў АПБ на тэму “Фасілітацыя групавых сустрэч, альбо як эфэктыўна арганізаваць і правесьці сустрэчу”. Трэнінг адбудзецца пры падтрымцы Швэдзкага орніталягічнага таварыства SOF з удзелам прадстаўнікоў таварыства і Швэдзкага агенцтва па разьвіцьці міжнароднага супрацоўніцтва SIDA.Да ўдзелу ў ім запрашаюцца сябры АПБ – студэнты і магістранты любых ВНУ .
Арганізатары забясьпечваюць аплату праезду, харчаваньне, начлег і друкаваныя мэтадычныя матэрыялы па тэме трэнінгу.
Асноўныя тэмы, якія будуць разглядацца : Віды групавых сустрэч. Этапы падрыхтоўкі і правядзеньня групавых сустрэч. Практыкум па правядзеньні групавых сустрэч. Ролі і функцыі фасілітатара. М э тады збора інфармацыі. М э тады структураван ь ня інфармацыі. Ацэнка вынікаў групавых сустрэч. А таксама швэдзкі досьвед у мэтодыцы ўлікаў лясных відаў птушак (з пробнымі самастойнымі ўлікамі) і ў правядзеньні групавых сустрэч (у выглядзе ролевай гульні).
Заяўку на ўдзел з пазначанымі імем і прозьвішчам, курсам, назвай факультэта і навучальнай установы, кантактным адрасам і тэлефонам неабходна даслаць па звычайнай (АПБ, а.с 197 Гродна 230023) ці (пажадана) электроннай пошце / APB _ Hrodna @ tut . by / Дзьмітрыю Вінчэўскаму.
Апошні тэрмін разгляду заявак – панядзелак 17.04.2007.
Падрабязная праграма мерапрыемства будзе адразу дасланая па атрыманьні заяўкі.
Пры неабходнасьці можа быць дасланае афіцыйнае запрашэньне на пададзены адрас дэканату, імя, імя па-бацьку і прозьвішча дэкану.
Даслаўшыя заяўкі раней маюць большыя шанцы на ўдзел у трэнінгу і аблегчаць яго падрыхтоўку.
Удзельнікі будуць абірацца на падставе тэрміну атрыманьня заяўкі і, па магчымасьці, прадстаўленьня розных ВНУ і рэгіёнаў Беларусі.
Усе пытаньні па тэл. (0152) 73 01 18 або маб. 6-141-666, або па электроннай пошце на пададзены вышэй адрас.
Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ), на здымку — пад час аднаго з сэмінараў АПБ.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: