Сэмінар АПБ па ўсталяваньню схемы маніторынгу звычайных відаў птушак

ад 17 красавіка 2007 года

14-15 красавіка ў Кобрыне адбыўся сэмінар АПБ, прысьвечаны пачатку ў Беларусі маніторынгу звычайных гняздуючых відаў птушак. Сябры АПБ з Багушэўску, Барысава, Брэста, Горадні, Кобрына, Магілёву, Менску, Мікашэвічаў, Слоніму, Слуцку, а таксама з Наваградзкага, Мастоўскага і Шумілінскага раёнаў абмяркоўвалі мэтодыку правядзеньня маніторынгу, закладку дасьледчых квадратаў і трансэктных лініяў у іх, магчымыя тэрміны і формы справаздачы. Сэмінар АПБ па ўсталяваньню схемы маніторынгу звычайных відаў птушак

Пасьля дэталёвага азнаямленьня з інструкцыямі па правядзеньню дасьледаваньняў, у палявых умовах недалёка ад Кобрына адбылася спроба закладкі дасьледчага квадрату і трансэктаў, пробныя ўлікі птушак. Цікава, што акрамя сапраўды звычайных для адкрытых сельгасландшафтаў відаў, такіх як палявыя жаўрукі, кнігаўкі, шпакі ды інш., атрымалася ўбачыць шуляка-карагольчыка, малога арляца і пралятаючых ва ўсходнім кірунку 18 шэрых жураўлёў.

На наступным этапе сэмінару абмяркоўваліся магчымыя цяжкасьці і планы на бліжэйшую будучыню маніторынгу. Рэгіянальныя лідэры былі згодныя – праект гэты важны і неабходны, таму дадатковыя ўдзельнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі запрашаюцца да ўдзелу ў ім.

Сэмінар быў праведзены дзякуючы падтрымцы Швэдзкага орніталягічнага таварыства SOF і Швэдзкага агенцтва разьвіцьця міжнароднага супрацоўніцтва SIDA .

Дзякуем Віктару Ліхвану і Алегу Кальчанку (АПБ, Кобрын) за дапамогу ў арганізацыі і правядзеньні сэмінару.

Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ, Горадня)

Тут можна прачытаць больш пра маніторынг звычайных відаў птушак і праз спасылку паглядзець трэнды 124 відаў у розных краінах Эўропы:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=115

На здымку аўтара: пад час палявой часткі сэмінару.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: