Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Трэнды колькасьці 124 відаў птушак у 20 краінах Эўропы можна паглядзець у Інтэрнэце
Навіна арганізацыі ад 18 красавіка 2007 года
З сёньняшняга дня на сайце ЕВСС – Эўрапейскай Рады па ўліках птушак (European Bird Census Council) па адрасе http://www.ebcc.info/pecbm.html будуць даступныя трэнды і індыкатары колькасьці для 124 эўрапейскіх відах птушак з 20 краін нашага кантынэнту. Дадзеныя ахопліваюць 25-гадовы пэрыяд – з 1980 па 2005г. Для некаторых краін будуць даступныя дадзеныя нават за 1960я гг.У сярэдзіне 1960х гг. для многіх эўрапейскіх арнітолягаў стала зразумелым, што іх адасобленая праца ў авіафауністыцы павінна нейкім чынам каардынавацца на міжнародным узроўні. На першай канфэрэнцыі арнітолягаў з Эўропы і Паўночнай Амэрыкі, якая адбылася ў 1968г. ў Даніі, быў створаны Міжнародны камітэт па ўліках птушак (ІВСС), а ў 1972г. ўтварыўся Эўрапейскі орніталягічны камітэт па атласах (ЕОАС). У 1992г. было вырашана аб’яднаць гэтыя арганізацыі ў Эўрапейскую Раду па ўліках птушак (ЕВСС). Арганізацыя займалася і займаецца выпрацоўкай адзіных падыходаў да ўлікаў птушак і састаўленьня Атласаў гняздуючых птушак у розных краінах.
На працягу некалькіх апошніх гадоў ЕВСС разам з BirdLife International працуюць разам над арганізацыяй і правядзеньнем Пан-Эўрапейскага маніторынгу звычайных відаў птушак ( The Pan — European Common Bird Monitoring ( PECBM )) для выпрацоўкі надзейных індыкатараў становішча навакольнага асяроддзя.
У гэтым годзе да яго далучаецца Беларусь (праз АПБ — BirdLife ў Беларусі), Македонія ( Macedonian Ecological Society ), Румынія (праз Romanian Ornithological Society / BirdLife у Румыніі), Турцыя (праз Do ğ a Derne ğ i ( Nature Society ), BirdLife у Турцыі) і Літва (праз Lithuanian Ornithological Society , BirdLife у Літве).
Глядзі таксама пра сэмінар АПБ, прысьвечаны маніторынгу звычайных відаў птушак тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=114
18-04-2007
Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ, Горадня)
На здымку Мікалая Гулінскага (АПБ): вясковая ластаўка.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: