Бліскучая перамога ў судзе!

ад 19 красавіка 2007 года

Грамадзкія арганізацыі Экаправа-Кіеў і Кіеўскі Эколага-культурны Цэнтар (КЭКЦ) атрымалі бліскучую перамогу над Мінпрыроды і Дзяржлесгасам Украіны ў судзе. Сёньня, 18 красавіка 2007г., вырашылася судовая цяжба, якая пачалася паўтары гады таму. Кіеўскі апэляцыйны гаспадарчы суд задаволіў галоўнае патрабаваньне заяўнікаў, а менавіта “ прызнаць, што Мінпрыроды і Дзяржкамлесгас Украіны парушаюць Закон Украіны “Аб жывёльным сьвеце”, таму што не вядуць кадастар жывёльнага сьвету. Бліскучая перамога ў судзе!

Акрамя гэтага, баючыся пройгрышу ў судзе, Дзяржкамлесгас Украіны добраахвотна задаволіў судовае патрабаваньне грамадзкіх арганізацый і адмовіўся ад правядзеньня паляваньня на чатыры віды птушак, якія ўнесены ў сьпіс “паляўнічых”: курапаткі-кекліка, чаротніцы (водяной курочки), вадзянога пастушка і чубатай коўры, таму што ў парушэньне закону іх адстрэл праводзіўся без папярэдняга падліку іх колькасьці і ўлікаў здабытых птушак. Такім чынам, гэтыя чатыры віды птушак выратаваны ад паляўнічых.

Мы віншуем трох мужных прадстаўнікоў прыродаахоўных арганізацый, якія ў цяжкай барацьбе ў рэшце адстаялі правы дзікай пыроды. Гэта Барыс Васількоўскі (кіраўнік Экаправа-Кіеў), Галіна Прысцінская (юрыст Экаправа-Кіеў) і Владзімір Борейко (дырэктар Кіеўскага эколага-культурнага цэнтру).

Пр э с-служба КЭКЦ

18-04-2007

Крыніца: www. greenkit. net

На здымку Мікалая Гулінскага (АПБ): чубатая коўра з птушанятамі.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: