Бразыльскія навукоўцы пацьвердзілі замену дажджавых лясоў саваннай

ад 19 красавіка 2007 года

Другі том справаздачы ІІой Міждзяржаўнай сустрэчы па зьменах клімату (Intergovernmental Panel on Climate Change (IPCC)) утрымлівае пацьверджаньні меркаваньняў навукоўцаў аб тым, што ўзрост тэмпэратуры і зьмяншэньне асадкаў выкліча паступовую гібель дрэваў у трапічных дажджавых лясах і іх замену расьліннасьцю саван ужо да канца гэтага стагоддзя. Пад час адмысловай прэзэнтацыі ва ўнівэрсытэце Сан-Паўлу навукоўцы, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы IPCC, прадставілі больш дэталёвую інфармацыю адносна гэтай праблемы. Бразыльскія навукоўцы пацьвердзілі замену дажджавых лясоў саваннай

Дадзеныя IPCC кажуць пра 43% страту сярод прыкладна 70 відаў расьлін у Амазоніі толькі з-за зьменаў клімату і эфэктаў гэтага на колькасьць дажджоў у рэгіёне, але без уліку сучасных тэмпаў дэфарэстацыі і выпальваньня лесу.

Падкрэсьліваючы эфэкты гэтых працэсаў на прыкладзе ўсходняй часткі Амазоніі, дасьледчык Філіп Фэарнсайд ( Philip Fearnside ) з Нацыянальнага інстытуту дасьледаваньняў ( Inpa ) — рэцэнзэнт лацінаамэрыканскай часткі заключнага дакумэнта IPCC , сказаў, што ў заключнай справаздачы ёсьць прыклады па саванізацыі ў чатырох розных разьдзелах, якія паказваюць надзвычайную важнасьць гэтай праблемы для міжнароднай супольнасьці

"Сьмяротнасьць сярод расьлін літаральна выбуховымі тэмпамі ўзрасьце прыкладна з сярэдзіны нашага стагоддзя, калі /не спыніць/ падвышэньне тэмпэратур і засушлівасьць клімату”, растлумачыў Фэарнсайд, засноўваючы свой прагноз на мікра-кліматычных дасьледаваньнях мясцовых дрэваў. “Страты біямасы могуць дасягнуць дзесяці тысяч квадратных кілямэтраў да 2100 году, калі тэндэнцыі зьменаў клімату значна не запаволіць”.

"Аднак зараз найбольшая праблема Амазоніі гэта не зьмены клімату, а эфэкты /няўстойлівага/ землекарыстаньня” — заявіў навуковец.

Ён таксама падкрэсьліў, што на сёньняшнім этапе нашмат больш эфэктыўнымі былі б дзеяньні па абмежаваньні дэфарэстацыі, зьвязанай з рознай чалавечай дзейнасьцю. Гэтую дзейнасьць можна лягчэй кантраляваць, чым прычыны глябальнага пацяпленьня.

Тут можна спампаваць Справаздачу :

Climate Change 2007: Climate Change Impacts, Adaptation and Vulnerability

Крыніца: www.amazonia.org.br

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Здымак з www. es. geocites. com — так пакуль яшчэ выглядае Амазонія з вышыні птушынага палёту.

Яшчэ адзін артыкул пра праблемы Амазоніі тут:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=96



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: