Першы салавей вярнуўся!

ад 20 красавіка 2007 года

Учора, 18 красавіка 2007г., Мікалай Лаўніковіч (Старшыня Рады Лунінецкага раённага аддзяленьня АПБ) адзначыў і пачуў першага ў гэтым годзе салаўя – птушку 2007 году. Адбылося гэта ў Брэсцкім раёне каля санаторыя “Берасьце” на канале паміж воз. Рагазянскім і Белым. Мікалай здолеў падысьці да сьпевака і добра яго разгледзець нават у паўзмроку. Першы салавей вярнуўся!

Больш інфармацыі пра салаўя і конкурсы АПБ, прысьвечаныя гэтай птушцы, тут:

http://www.ptushki.org/index.php?type=special&area=1&p=articles&id=2

Сямён Левы (АПБ)

Здымак усходняга салаўя з www.darwin.museum.ru



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: