Адбыўся адукацыйны трэнінг для студэнтаў — сябраў АПБ

ад 25 красавіка 2007 года

На турбазе “Нёман”, што пад Гродна, з 20 па 22 красавіка 2007г. прайшоў адукацыйны трэнінг для студэнтаў – сябраў АПБ. Дваццаць удзельнікаў з розных ВНУ Гродна, Мінску, Гомелю і Пінску з дапамогай трэнэра Вітаўта Рудніка (ГА “Трэці сэктар”, Гродна) разам вучыліся фасілітацыі групавых сустрэч. Аб’яднаўшыся ў групы, усе змаглі паспрабаваць свае сілы ў правядзеньні абмеркаваньняў з выкарыстаньнем розных мэтадаў. А потым падзяліцца ўражаньнямі пра тое, што атрымалася, а што выклікала цяжкасьці, прапанаваць рэкамэндацыі сваім калегам. Адбыўся адукацыйны трэнінг для студэнтаў - сябраў АПБ

Трэнінг адбыўся дзякуючы падтрымцы Швэдзкай агенцыі разьвіцьця міжнароднага супрацоўніцтва SIDA i Швэдзкага орніталягічнага таварыства SOF .

[SCREEN:0] Але не толькі ў правядзеньні сустрэч трэніраваліся ўдзельнікі. Дзякуючы дапамозе нашых швэдзкіх калег са Швэдзкага орніталягічнага таварыства SOF ( BirdLife у Швэцыі) Леннарта Карлссана і Хокана Ёртмана, атрымалася паспрабаваць новую мэтодыку ўлікаў лясных відаў птушак, паглядзець слайд-шоў “Птушкі Мэксыкі”, а таксама паўдзельнічаць у ролевай гульні “Паседжаньне швэдзкага орніталягічнага таварыства”. А бурлівая неафіцыйная частка сустрэчы дапамагла бліжэй пазнаёміцца між сабой і ўзмацніць сяброўства не толькі ў АПБ, але і паміж удзельнікамі.

Да новых сустрэч у летніках і на сэмінарах АПБ!

Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку аўтара: пад час адукацыйнага трэнінгу.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: