Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
34000 марскіх птушак гінуць штогод ля ўзьбярэжжаў Паўднёвай Афрыкі
Навіна арганізацыі ад 31 мая 2007 года
BirdLife і WWF South Africa апублікавалі справаздачу пра зробленыя ўпершыню дакладныя даследаванні па ацэнцы ўздзеяння рыбнай лоўлі доўгімі лінамі на розныя віды птушак і іншых жывёл, якія харчуюцца ля заходніх ўзьбярэжжаў Паўднёвай Афрыкі (таксама на ўзбярэжжах Намібіі і Анголы). Справаздача ацэньвае штогадовыя ахвяры гэтага тыпу рыбнай лоўлі ў 34 тысячы марскіх птушак, 4200 марскіх чарапах, больш за 7 мільёнаў донных і пелагічных відаў акул і скатаў.Пяць мігруючых пелагічных відаў птушак, якія сустракаюцца ў дасьледаванай экасістэме Benguela Current і найбольш падвержаны негатыўным наступствам сучасных метадаў рыбалоўства, гэта: чорнабровы альбатрос Thallasarche melanophris , атлантычны жоўтадзюбы альбатрос ( Atlantic Yellow-nosed Albatross ) T. chlororhynchus і індыйскі жоўтадзюбы альбатрос ( Indian Yellow-nosed Albatross ) T. carteri, ( усе знаходзяцца пад пагрозай знікнення — Endangered), сарамлівы альбатрос ( Shy Albatross ) T. cauta ( амаль пагражаемы — Near Threatened) і белабароды тайфуннік ( White-chinned Petrel ) Procellaria aequinoctialis ( уразьлівы — Vulnerable).
Таксама сур’ёзная пагроза існуе і для капскай олушы ( Cape Gannet ) Morus capensis , эндэміка Benguela , статус якой вызначаны як “уразьлівы”.
“ Гэтая справаздача падводзіць платформу, абапіраючыся на якую могуць быць зроблены адказныя рашэнні па зменшэнню негатыўнага ўздзеяння на гэтыя рэдкія віды ў нашым рэгіёне” – сказала Саманта Петэрсен ( Samantha Petersen ) , менэджэр праграмы па марскім птушкам BirdLife South Africa і WWF Responsible Fisheries Programme, таксама аўтарка частак справаздачы, якія тычацца ўздзеяння рыбнай лоўлі на марскіх птушак і мераў па змяншэнню іх смяротнасці.
У справаздачы таксама пералічаны практычныя рэкамэндацыі як зменшыць небяспеку для птушак тых мэтадаў, якія выкарыстоўваюцца мясцовымі рыбакамі ў розных краінах рэгіёна, а таксама парады па ўстойліваму выкарыстаньню прыбярэжных экасістэм.
Адна з аўтарак справаздачы, Марыя Хоніг ( Maria Honig ), якая працавала назіральнікам у BirdLife South Africa і праводзіла сэмінары для рыбакоў, вяла дзённік. Запісы з яго, а таксама іншыя назіранні чальцоў Albatross Task Force , можна прачытаць на www . savethealbatross . net
Поўны тэкст справаздачы можна знайсці на BirdLife South Africa
29-05-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў (са скаротамі) Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
На здымку LEXsample / Lex van Groningen з www. birdlife. org вандроўны альбатрос.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: