Поўны Cпіс птушак Свету падрыхтаваны BirdLife International

ад 1 чэрвеня 2007 года

Пасля некалькіх год “даспявання”, сёння нарэшце з’явілася першая версія Поўнага Cпісу птушак Свету, падрыхтаванага BirdLife International (The BirdLife checklist of the birds of the world). Сколькі ж відаў птушак жывуць зараз на Зямлі паводле новага Спісу? Адказ – 9 956 (і яшчэ 155 “магчымых відаў” пакуль знаходзяцца па-за Спісам і іх статус павінен больш дэталёва абмяркоўвацца). Поўны Cпіс птушак Свету падрыхтаваны BirdLife International

Гэта значная падзея, таму што падводзіць добра абгрунтаваную рысу пад тым, што мы маем на ўвазе пад паняццем “від” і прадстаўляе падрабязна абгрунтаваны спіс тых птушак, якіх мы лічым “сапраўды” відамі, і тых, якіх не. Некалькі мэтаў нашай працы злучаюць дзеянні па папярэджанню знікненяў відаў, паляпшэнню іх статусу, вызначэнню і зберажэнню сеці ТВП (тэрыторый, важных для птушак = ІВА) каб захаваць вызначаныя прыярытэтнымі віды птушак.

У Свеце, дзе існуе шмат разыходжанняў наконт вызначэння канкрэтнага рангу таксону, які займае тая ці іншая птушка, каб гарантаваць увагу да аховы і прыцягненне рэсурсаў, вельмі важна, што мы можам вызначыць і абгрунтаваць нашу пазыцыю.

Каб падрыхтаваць Спіс, спатрэбілася шматгадовая праца вялікага калектыву навукоўцаў, каб: праверыць і параўнаць “скуркі” птушак у шматлікіх музеях па ўсяму Свету; праверыць і ўдакладніць узаемаадносіны паміж таксонамі рознага рангу; прааналізаваць орніталагічную літаратуру па гэтым пытанням; закаталагізаваць спасылкі на навуковыя публікацыі; знайсці найлепшую лічбавую форму для Спісу і тэхнічна забяспечыць яго; прааналізаваць сінанімічныя назвы, якія існуюць для многіх відаў птушак; і, нарэшце, зрабіць сам Спіс і каментары да яго – усім гэтым людзям я шчыра дзякую за гэтую вялізарную працу.
Мы вырашылі выпусціць Спіс у лічбавым варыянце без шматлікіх папярэдніх публікацый “на паперы” найперш таму, што мы ведаем, што ён яшчэ далёкі ад дасканаласці, і спадзяемся пачуць шмат крытычных заўваг (якія будуць непазбежнымі, незалежна ад таго, якой плыні ў таксанаміі мы прытрымліваемся). Менавіта таму гэтая версія атрымала назву “ version 0”, каб мець магчымасць атрымаць камэнтары і заўвагі і падрыхтаваць наступную “ version 1” ужо вясною 2008г.

Спіс даступны як файл Excel тут:
www. birdlife. org/ datazone/ species/ downloads/ BirdLife_ Checklist_ Version_0. xls
Асноўныя каментары з тлумачэннямі наконт мэтаў, таксанамічнай і наменклатурнай базы Спісу можна паглядзець тут:
www. birdlife. org/ datazone/ species/ taxonomy. html

Д-р Ст’юарт Батчарт,

Каардынатар Глабальнай Відавой праграмы,
Dr Stuart Butchart ,
Global Species Programme Coordinator ,
BirdLife International ,
Wellbrook Court , Girton Road ,
Cambridge ,
CB 3 0 NA , UK
Email : stuart . butchart @ birdlife . org

З невялікімі скаротамі пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: партрэт заснавальніка сучаснай таксаноміі Карла Ліннэя размешчаны на швэдзкіх грошах.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: