Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Знішчыць нельга. Зберагчы.
Навіна арганізацыі ад 1 чэрвеня 2007 года
Як стала вядома, 28 мая 2007 года Жыткавіцкі райвыканкам НЕ даў дазвол на будаўніцтва дамбы на ТВП Тураўскае Балонне (Туровский луг), якое хацелі пачаць у рамках рэалізацыі дзяржпраграмы супрацьпаводкавай абароны. Такое рашэнне стала магчымым дзякуючы аператыўнаму аб’яднанню высілкаў мясцовай грамадскасці і ўладаў, прыродаахоўных праектаў і прыцягненню ўвагі да праблемы захавання гэтага ўнікальнага месца ў натуральным выглядзе.Пярліна прыроды Беларусі, адно з самых значных месцаў гнездавання кулікоў і адпачынку пад час міграцый водна-балотных птушак знаходзілася пад пагрозой частковага знішчэння – дамба вышынёй 4(!) метры рассекла б поплаў на дзве часткі.
Падрабязней пра ТВП "Тураўскае Балонне" можна прачытаць тут:
http://www.ptushki.org//turauskilug&count=no
На здымку Віктара Фенчука (АПБ): Палессемеліаводгас ужо правялі папярэдняе планаванне размяшчэння дамбы на поплаве.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: