Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Клікун з Эстоніі загнездаваў у Расонскім раёне.
Навіна арганізацыі ад 4 чэрвеня 2007 года
Дзмітрыям Шамовічам і яго калегамі ў Расонскім раёне, што на поўначы Беларусі, у траўні былі знойдзены на гнездаванні дзве пары лебядзей-клікуноў. Адзін з самцоў меў на шыі і лапе блакітнага колеру кольцы з нумарам 2U21. Гэта можна ўбачыць на фота.Паводле атрыманай намі інфармацыі ад Лехо Луйгуйоэ (Leho Luigujoe), каардынатара вывучэння лебедзяў у Эстоніі, гэтая птушка была акальцавана ў заходняй частцы гэтай прыбалтыйскай краіне Пітэрам Райа (Peeter Raja) 21 жніўня 2001г. Лебедзі-клікуны адны з нямногіх відаў птушак, якія актыўна пашырылі свой гнездавы арэал за апошняе дзесяцігоддзе. Першы выпадак гнездавання клікуноў у Беларусі быў зарэгістраваны зусім нядаўна — у 2002г. на рыбгасе "Руда" ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці.Фота Ігара Бышнёва (АПБ).Падзяліся артыкулам у сацсетках: