Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Будуць паўторна забалочаны першыя пашкоджаныя чалавекам балоты
Навіна арганізацыі ад 5 чэрвеня 2007 года
ПРААН, сумесна з Міністерствам лясной гаспадаркі на аснове рэкамендацый Белдзяржэкспертызы ўзгаднілі і зацвердзілі будаўніцтва пабудоў для правядзення паўторнага забалочвання на 4 з 17 праектных тэрыторый: «Міранка» (ур. Волчае Балота, Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці), «Дакудаўскае» (Лідскі раён Гродзенскай вобласці), «Галое» (Чэрвенскі раён Мінскай вобласці), «Барценіха» (Валожінскі раён Мінскай вобласці). Будаўнічыя праекты распрацаваны так, каб найлепш аднавіць натуральны гідралагічны рэжым на пашкоджаных балотах, стварыць адпаведныя ўмовы для балотнай флоры і фауны, зменшыць імавернасць узнікнення тарфяных пажараў, скараціць выкіды СО2 ў атмасферу. Будаўніцтва водарэгуліруючых пабудоў пачнецца ўжо ў гэтым месяцы. Крыніца: www.peatlands.by На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: балота Альманы.Падзяліся артыкулам у сацсетках: