Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
“ВЫВУЧАЕМ ПРЫПЯЦЬ РАЗАМ”
Навіна арганізацыі ад 8 чэрвеня 2007 года
Міжнародны студэнцкі летнік “Вывучаем Прыпяць разам” праходзіў на базе Станцыі кальцавання птушак Інстытута заалогіі НАН Беларусі ў г. Тураў на працягу тыдня. Летнік сабраў студэнтаў і магістрантаў з Беларусі (Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Я.Купалы, Гродзенскі медыцынскі дзяржуніверсітэт, Беларускі дзяржуніверсітэт, Гомельскі дзяржуніверсітэт імя Ф.Скарыны), Украіны (Львоўскі, Чаркаскі і Камянец-Падольскі універсітэты) і Швэцыі, якіх прыцягвае вывучэнне прыроды. Усе ўдзельнікі з’яўляюцца сябрамі нацыянальных партнёрскіх арганізацыі міжнароднай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International: беларусы ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), украінцы “Украінскага таварыства аховы птушак”, а швэды “Швэдзкага орніталагічнага таварыства” (SOF). Менавіта АПБ і SOF, пры падтрымцы Швэдзкага агенцтва па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва SIDA і арганізавалі гэты палявы летнік.[SCREEN:0] Акрамя знаёмства паміж сабой і з прадстаўнікамі іншых краін, асноўнай задачай летніка было навучанне студэнтаў метадам комплексных даследаванняў жывой прыроды. Работа адбывалася ў міні-групах п а ге а б а тан іцы ( вывучэнне расліннасці ), орн і т а фауне ( уліках і кальцаванню птушак ), энт а м а фауне ( адлову і вывучэнню розных груп нас я комы х ), батрах а фауне ( вызначэнню размяшчэння розных груп земн а водны х ) у пойме р. Пр ы пя ц ь на зна камітай ТВП Тур аў ск ае Балонне. Кіравалі міні-групамі адпаведныя спецыялісты са Швецыі, а таксама Інстытуту заалогіі НАН Беларусі, Гродзенскага дзяржуніверсітэта ім.Я.Купалы і АПБ. Прычым усе ўдзельнікі летніку павінны былі папрацаваць і прайсці навучанне ў кожнай са спецыялізаваных міні-груп. Акрамя гэтага, усе жадаючыя маглі далучыцца да начных улікаў прыпяцкіх кажаноў – швэдзкія калегі прывезлі з сабой адмысловы дэтэктар для рэгістрацыі і вызначэння гэтых цікавых звяроў.
[SCREEN:1] Кожны вечер падводзіліся папярэднія вынікі працы, інтэграцыйныя гульні, а напрыканцы адбыліся нацыянальныя презентацыі і вячэры з нацыянальных страваў. Мы дапа м а гал і в уч о ным у сапраўднай наувкова-даследчай працы .
[SCREEN:2] Адной з яркіх падзей летніка з’явілася водная экскурсія па Прыпяці з наведваннем рэспубліканскага заказніка «Вусце Лані». Там мы назіралі за жыццёмі сапраўднага птушынага гораду са шматлікімі і шматяруснымі птушынымі пасяленнямі — адну з самых вялікіх у кантынентальнай Эўропе калонію бакланаў і чапляў. Дарэчы, на востраве атрымалася знайсці гняздо і невялікай, але таксама вельмі цікавай птушкі – белай сініцы! Пад час падарожжа па Прыпяці адзначылі невядомае да гэтага месца вегетацыі рэдкага віду раслін – кіеўскай крапівы.
Шмат цікавага даведаліся мы і аб Тураўскай гісторыі і насельніках краю пад час адмысловай этнаграфічнай экскурсіі па старажытнаму гораду, на замчышча і ў гісторыка-краязнаўчы музей.
Выказваем шчырую ўдзячнасць арганізатарам і кіраўнікам летніку за іх цярплівасць і веды, якія пад час летніку атрымалася перадаць нам. У нас засталіся незабыўныя ўражанні, трывалыя веды і навыкі, шмат новых сяброў і вялікае жаданне вывучаць і зберагаць нашу ўнікальную беларускую прыроду!
Тацяна Смыкоўская, сябра АПБ, студэнтка 3 курсу факультэту біялогіі і экалогіі ГрДзУ
Яўген Сліж, сябра АПБ, студэнт 2 курсу факультэту біялогіі і экалогіі ГрДзУ
Здымкі Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)
Падзяліся артыкулам у сацсетках: