Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Гандляры нелегальнай драўнінай трацяць важны рынак
Навіна арганізацыі ад 16 чэрвеня 2007 года
Кампанія B&Q, трэцяя па велічыні ў Сьвеце гандлёвая сець па продажам канструкцый і дэкаратыўных матэрыялаў з драўніны сёньня заявіла праз сваіх прадстаўнікоў у Пэкіне, што на працягу трох наступных гадоў усе яе прадукты, якія будуць прадавацца ў Кітаі, будуць вырабляцца толькі з сэртыфікаванай драўніны.Згодна з дадзенымі Greenpeace , чыя кампанія супраць закупак несэртыфікаванай – і, значыць нелегальнай – драўніны атрымала падтрымку ў выглядзе міжнародных рашэньняў, Кітай адказны за спажываньне амаль 10% амазонскай драўніны, якую экспартуе Бразылія. З 1999 па 2006 г. аб’ём праданай драўніны павялічыўся на 1300%, — з 6 100 тонаў да 80 000 тон.
У той жа час недзяржаўныя арганізацыі даюць ацэнкі, што каля 80% лясоў ў Амазоніі высякаецца нелегальна.
"Гэта вельмі важны крок, таму што гандляры нелегальнай драўнінай Амазоніі страцяць вялікі кавалак рынку” – сказала ў сувязі з гэтай падзеяй Карына Агароніан ( Karina Aharonian ), каардынатар групы Пакупнікоў легальна сэртыфікаванай драўніны з Friends of the Earth — Brazilian Amazonia . "З-за таго, што кампанія B & Q надзвычайна шырока прадстаўлена па ўсім Сьвеце, яе ініцыятыва можа адыграць ролю сьнежнай кулі, за якой абваляцца і іншыя нелегальныя рынкі” – дадала яна.
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Крыніца: www. amazonia. org. br
Здымак з www.edinburgh.ceh.ac.uk
Падзяліся артыкулам у сацсетках: