Колькасць звычайных птушак у Злучаных Штатах катастрафічна зменшылася

ад 16 чэрвеня 2007 года

Новае дасьледаванне Нацыянальнага Адзюбонаўскага таварыства (National Audubon Society (BirdLife у ЗША) паказала, што колькасць некаторых самых звычайных амэрыканскіх відаў птушак значна зменшылася за апошнія сорак гадоў. У некаторых відаў падзенне колькасці адбылося нават на 80%! “Мы гаворым не пра рэдкія ці экзатычныя віды – гэта птушкі, якія прылятаюць на нашы сталоўкі і збіраюцца на бліжэйшых азёрах або марскіх залівах. І як ні дзіўна – іх робіцца менш кожны дзень” – сказаў Старшыня таварыства Карол Браўнэр (Carol Browner). Колькасць звычайных птушак у Злучаных Штатах катастрафічна зменшылася

Спіс “Звычайныя птушкі знікаюць”, падрыхтаваны Адзюбонаўскім таварыствам, прадстаўляе вынікі ўпершыню праведзенага аналізу дадзеных па штогадовым назіранням птушак пад час Калядаў (якія пачаліся 100 гадоў таму) і вынікаў сёлетніх улікаў птушак, праведзеных U . S . Geological Survey .

Дваццаць розных звычайных відаў птушак – з папуляцыямі больш за 500 000 асобін кожны – назіраліся на вялікай тэрыторыі і падзенне іх колькасці амаль на палдову адзначаецца на парцягу 40 апошніх гадоў – з 1967г..

“Гэтыя знікненні кажуць нам – мы павінны шмат змяніць і зрабіць: ад аховы канкрэтных месцапражыванняў птушак да пагрозы глабальнага пацяплення”- дадаў Браўнэр.

Прычыны такіх драматычных зменаў у папуляцыях птушак гэта знішчэнне лугоў, старых лясоў і балот, а таксама іншых важных месцапражыванняў розных відаў з-за павелічэння гарадоў, развіцця электраэнэргетыкі і інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі.

Самыя шырока распаўсюджаныя віды, колькасць якіх зменшылася катастрафічна, гэта ўсходні лугавы жаўрук ( Sturnella magna ) (на 71%), паўночная качка-шылахвостка ( Anas acuta ) (на 78%) і амерыканская паўночная перапёлка ( Colinus virginianus ) (на 82% — аднесены да катэгорыі “амаль пагражаемы” у сёлетнім “чырвоным” спісе BirdLife )..

“Страта адпаведных біятопаў працягвае заставацца галоўнай прычынай змяншэння колькасці птушак” – сказаў д-р Грэг Батчэр ( Dr Greg Butcher ), дырэктар Адзюбонаўскага таварыства па ахове птушак. “Аднак у апошні час стала бачным і дадатковыя прычыны вялікамаштабных праблем навакольнага асяроддзя і неадпаведнай палітыкі”.

Змена клімату – адна з шырокараспаўсюджаных праблем, якія павялічваюцца. У спісе “Звычайныя птушкі знікаюць”, напрыклад, сняжурка ( Plectrophenax nivalis ) , якая гняздуе на Алясцы і ў паўночнай Канадзе і колькасць якой зменшылася на 64% галоўным чынам з-за знікнення тундры, справакаванай пацяпленнем. Падобным чынам на 75% зменшылася колькасць Similarly Greater Scaup Aythya marila , што можа служыць індыкатарам змяншэння абсягаў вечнай мерзлаты і інвазіямі “паўднёвых” відаў.

“На шчасце, дзеянні людзей могуць змяніць сытуацыю да лепшага” – падкрэсліў д-р Батчэр. “Звычайныя грамадзяне могуць змяніць лёс гэтых птушак, калі асэнсуюць праблему і дапамогуць нам”, дадаў навуковец.

Вынікі даследавання можна знайсці тут: click here

14-06-2007

Крыніца: www.birdlife.org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку Ashok Khosla з www.birdlife.org паўночная перапёлка – адзін са звычайных відаў, які стаў рэдкім.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: