Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Зберагаем біяразнастайнасць – падвышаем якасць жыцця
Навіна арганізацыі ад 21 чэрвеня 2007 года
Дзевяць даследванняў, праведзеных па ўсяму Свету, былі сабраны пад адной вокладкай ў новым выданні BirdLife. Яны паказваюць: падвышэнне якасці жыцця можа ісці побач з аховай біяразнастайнасці. Апублікаваная сёння, брашура Conserving biodiversity, improving livelihoods, яскрава высвечвае крокі, якія павінны быць зроблены для барацьбы з беднасцю праз ахову біяразнастайнасці і падтрымку ўстойлівага кіравання навакольнымі рэсурсамі лакальнымі супольнасцямі.“Біяразнастайнасць забяспечвае крытычна неабходныя “экасістэмныя паслугі”, ад якіх увогуле залежыць развіццё: між іншым ачыстку паветра і вады, захаванне /якасці/ глебы, кантроль хваробаў і змяншае рыск натуральных катастрофаў, такіх як паводзі, ураганы і засухі” – сказаў д-р Дэвід Томас ( Dr David Thomas ), кіраўнік групы BirdLife па лакальных акцыях.
Дзевяць канкрэтных прыкладаў распавядаюць пра паспяховыя прыклады ўзаемадзеяння арганізацый-партнёраў BirdLife з Паўднёвай Афрыкі, Кеніі, Уганды, Буркіна Фасо, Бразіліі, Перу і Эквадору, Іарданіі, Камбоджы і Інданезіі з мясцовымі супольнасцямі.
“Наступным крокам мы хацелі б бачыць, што ўрады і іншыя зацікаўленыя і прымаючыя рашэнні арганізацыі разумеюць і напоўніцу прымаюць, што толькі навакольнае асяроддзе і біяразнастайнасць з’яўляюцца тымі фундаментамі, на якіх можна будаваць доўгатэрміновае і сапраўды ўстойлівае развіццё.” – заявіў ад партнёраў BirdLife з Афрыкі д-р Хазэлл Шокеллу Томпсон ( Dr Hazell Shokellu Thompson ).
Брашуру можна бясплатна спампаваць тут download free (у фармаце PDF , 1.5 mb )
18-06-2007
Пераклаў (са скаротамі) Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Крыніца: www . birdlife . org
Здымак з www . birdlife . org
Падзяліся артыкулам у сацсетках: