14 ліпеня 2007г. адбудзецца пазачарговы з'езд АПБ.

ад 21 чэрвеня 2007 года

Шаноўныя сябры АПБ! У сувязі з неабходнасцю рэгістрацыі выданняў АПБ і ўнясення зменаў у Статут АПБ, Цэнтральны Савет АПБ склікае пазачарговы з’езд. Пазачарговы з’езд адбудзецца 14 ліпеня 2007 года, у суботу, у памяшканні актавай залі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва (РЭЦДзЮ), які размешчаны па адрасу: Мінск, вул. Макаёнка – 8. У гэтым жа будынку знаходзіцца офіс АПБ. Пачатак працы з’езду – 10.00.

Тэлефон для кантактаў: (8017) 263 0613, 2630130, альбо мабільны (8029) 1016887 ( Velcom ) ці 2230613 (МТС).

Парадак дня:

  1. Аб змяненнях і дапаўненнях у Статут АПБ.
  2. Рознае.


Нагадваем Вам, што ў апошнія выхадныя лістапада (24 лістапада, субота), як заўсёды, адбудзецца чарговы з’езд АПБ, на якім, будзе заслухана справаздача сакратарыята, а таксама шэраг дакладаў.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: