У Мінску адкрылася канферэнцыя Фонду Міхаэля Отто па захаванню балотаў

ад 22 чэрвеня 2007 года

20-22 чэрвеня ў Мінску праводзіцца III міжнародная канферэнцыя Фонду Міхаэля Отто (Нямеччына) "Захаванне водна-балотных угоддзяў і змена клімату ў Беларусі". Яна праводзіцца сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальнай акадэміяй навук, прадстаўніцтвам ААН/ПРААН і ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ). У Мінску адкрылася канферэнцыя Фонду Міхаэля Отто па захаванню балотаў

Як адзначыў першы намеснік Мінпрыроды Аляксандр Апацкі , канферэнцыя накіраваная на ўдасканаленне палітычных , навуковых і эканамічных асноў аднаўлення і аховы водна — балотных угоддзяў Беларусі . Па яго слова х , гэтыя ўгоддзі выконва юць важную ролю ў забеспячэнні біяразнастайнасці і прадухіленні змены клімату . " Вось чаму мы будзе м ахоўваць натуральныя і аднаўляць дэградаваныя тарфяныя балоты для падвышэння іх ролі ў паглынанні дыяксіду вуглярода і паніжэнні выкідаў парніковых газаў у атмасферу ", — сказаў Апацкі .

Па яго слова х , на канферэнцыі мяркуецца комплексна разгледзець пытанні прадухілення змены клімату і захаванні біяразнастайнасці , а таксама фінансаванн я гэтых кірункаў .

Прадстаўні ч к а ААН / ПР АА Н Дж ы хан Султаноглу паведаміла , што ў краіне ўжо рэалізуецца праект ПРААН і Глабальнага экалагічнага фонду па аднаўленні парушаных тарфянішчаў на пл ошч ы 42 тыс . гектараў (падрабязней гл. тут: www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=157 )

Па словах доктара Міхаэля Зуккова (Нямеччына), з дапамогай міжнароднай супольнасці ў Беларусі магчыма ажыццяўленне праекту па абвадненні 250 тыс . гектараў выпрацаваных тарфянішчаў . Гэта дазволіць штогод скарачаць выкіды ў атмасферу мільёнаў тон дыяксіду вуглярода .

Як адзначыў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута заалогіі НАНБ кандыдат біялагічных навук і сябра АПБ Аляксандр Казулін , у Беларусі знаходзяцца 41 ТВП ( тэрыторы я, важн ая для птушак міжнароднага значэння ), з іх восем заказнікаў маюць статут Рамсарскіх водна — балотных угоддзяў .

Сярод праблем гэтых тэрыторый навуковец назваў дэградацыю экасістэм з-за парушэнняў гідралагічнага рэжыму , пажары на тарфянішчах і няўстойлівую гаспадарчую дзейнасць . " Неабходна завяршыць распрацоўку і рэалізацыю планаў кіравання Рамсарскімі тэрыторыямі , правесці комплексную інвентарызацыю водна — балотных угоддзяў , падрыхтаваць нацыянальную стратэгію іх аховы і ўстойлівага развіцця , а таксама надаць статут Рамсарскіх тэрыторый 10 новым ", — сказаў А .Казулін.

Крыніца: БелаПАН

На здымку з www. ramsar. org Міхаэль Отто (крайні злева) з калегамі ў 2002г. пад час экскурсіі па Прыпяці.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: