Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Птушыны грып штаму H5N1 знойдзены на індычынай ферме ў Чэхіі
Навіна арганізацыі ад 23 чэрвеня 2007 года
Учора ўвечары Еўрапейская камісія была паінфармавана чэскімі ўладамі пра масавыя смяротныя выпадкі, звязаныя хутчэй за ўсё з птушыным грыпам у цэнтральнай частцы краіны ў Пардубіцкім (Pardubicky) раёне. На мясцовай індычынай ферме здохла прыкладна 1800 птушак з 6000, якія там утрымліваліся. Лабараторныя тэсты, якія праводзілі ўчора і сёння ў Дзяржаўным ветэрынарыйным інстытуце ў Йіхлаве і Нацыянальнай лабараторыі ў Празе пацвердзілі, што прычынай масавай гібелі свойскай птушкі быў высоканебяспечны штам H5N1 вірусу птушынага грыпу. Адабраныя матэрыялы былі адасланыя ў Галоўную лабараторыю Еўрапейскай супольнасці ва Ўэйбрыджы для пацверджання атрыманых вынікаў.Чэскія ўлады ўжо прынялі адпаведныя меры па недапушчэнню распаўсюджання небяспечнага вірусу згодна з дырэктывай Еўрапейскага Звязу.
Аналіз сытуацыі з распаўсюдам птушынага грыпу будзе разглядацца галоўнымі ветэрынарнымі ўрачамі з усіх краін-чальцоў Еўрапейскага Звязу на адмысловым паседжанні 28 чэрвеня.
Больш падрабязна пра выпадак у Чэхіі можна прачытаць па-англійску тут:
http :// ec . europa . eu / dgs / health _ consumer / dyna / influenza / index . cfm
Пра асноўныя шляхі распаўсюджання птушынага грыпу з 1997г. можна па-беларуску прачытаць тут: www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=98
22.06.2007
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Крыніца: Rapid Midday Express з www. europa.euПадзяліся артыкулам у сацсетках: