Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Шукаем удзельнікаў у Летнік АПБ для настаўнікаў “Ад роўнага да роўнага-ІІ”
Навіна арганізацыі ад 25 чэрвеня 2007 года
З 6 па 10 ліпеня 2007г. ў г.Тураве на базе Станцыі кальцавання Інстытуту заалогіі НАН Беларусі адбудзецца другі палявы летнік для сябраў АПБ – настаўнікаў і кіраўнікоў клубаў АПБ “Крылаты дазор”. Пад час летніку прадугледжваюцца не толькі назіранні за птушкамі і ўдзел у іх кальцаванні, але таксама ўлікі птушак і штодзень 1-2 гадзінная праца па ачыстцы ТВП “Тураўскае Балонне” ад кустоўя. Знаёмства з калегамі-сябрамі АПБ з усёй Беларусі дапаможа ў далейшай працы з дзеткамі і падлеткамі. А водная экскурсія па Прыпяці і гіторыка-этнаграфічная па Тураву заставіць добрых уражанняў на другую палову лета.
Для таго, каб узяць удзел у палявым летніку АПБ “Ад роўнага да роўнага-ІІ”, трэба даслаць асабістую анкету з наступнымі дадзенымі:
Анкету дашліце Дзьмітрыю Вінчэўскаму ў папяровым выглядзе: а/с 197 Гродна 230023
Апошні тэрмін атрымання анкеты – 19.00 у сераду, 4 ліпеня.
Пытанні па маб. тэл. +375 296 141 666
Праезд і ўдзел у летніку бясплатныя. Ад’езд плануецца ў 14.00 у пятніцу, 6 ліпеня, з Мінску. Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ў драўнянай хаце. З сабой неабходна мець уласны посуд, турыстычны дыванок, спальнік і бінокль, палявое адзенне і абутак, а таксама пажадана мець высокія (“рыбацкія”) гумовыя боты.
Даслаўшыя анкеты першымі будуць мець перавагу, калі колькасць жадаючыя будзе большаю за запланаваную.
Летнік адбудзецца пры падтрымцы Швэдзкага орніталагічнага таварыства SOF і Швэдзкага агенцтва па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва SIDA .
На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: самец баталёна на Тураўскай станцыі кальцавання.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: