Чырвоны каршун (Milvus milvus) двойчы адзначаны на Гарадзеншчыне

ад 1 ліпеня 2007 года

Адна з самых рэдкіх беларускіх птушак двойчы адзначана ў чэрвені гэтага году ў Гродзенскім раёне. 9 чэрвеня яе не толькі атрымалася назіраць каля в.Цыдавічы аўтару, але і нават зняць невялікі фільмік на лічбавую камеру праз трубу. Другі раз чырвоны каршун быў адзначаны аўтарам разам з Яўгенам Сліжом і яшчэ дзвума студэнтамі біяфаку Гродзенскага дзяржуніверсітэту каля в.Русота. Чырвоны каршун (Milvus milvus) двойчы адзначаны на Гарадзеншчыне

Цікава, што апошні раз птушка ў Беларусі рэгістравалася 5 год таму. 4 траўня 2002г. пад час экспедыцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ ў Аўгустоўскую пушчу напэўна тая самая птушка двойчы назіралася над старыцай Нёмана ў в. Дзмісевічы ў Гродзенскім раёне. Акрамя гэтага, сябры АПБ Сямён Левы і Сяргей Зуёнак таксама ў траўні 2002г. адзначылі чырвонага каршуна ў розных месцах у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.

А з 1960х гг. адзначаны толькі 3 выпадкі гнездавання чырвонага каршуна ў нашай краіне, прычым усе – ў Гродзенскім раёне: у 1985, 1994 і 1997гг. Праз тэрыторыю нашай краіны праходзіць паўночна-усходняя мяжа распаўсюджання гэтага віду, ён занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі.

Неабходна дадаць, што сябры Клуба200 АПБ адразу ж атрымалі інфармацыю пра гэтыя цікавыя назіранні.

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня

Здымак з www. popgen. unimaas. nl



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: