Гішпанія парушае прыродаахоўнае заканадаўства Еўразвязу

ад 2 ліпеня 2007 года

Еўрапейскі суд (The European Court of Justice) прызнаў Гішпанію вінаватай у парушэннях еўрапейскіх прыродаахоўных законаў. Згодна з пастановаю Суда, краіна не выконвае ўсталяванне Адмысловых ахоўных тэрыторый (Special Protection Areas (SPAs)), як гэтага патрабуе Дырэктыва па дзікіх птушках Еўразвязу (EU Birds Directive) у сямі рэгіёнах, а менавіта ў Андалузіі, на Балеарскіх і Канарскіх астравах, у Кастыллі-Ля-Манчы, Галісіі і Валенсіі. Гішпанія парушае прыродаахоўнае заканадаўства Еўразвязу

Гішпанія, як і іншыя краіны Еўрапейскага Звязу, узяла на сябе абавязак выконваць заканадаўства ЕЗ і працаваць над тым, каб дасягнуць адну з галоўных мэтаў – спыніць змяншэнне біяразнастайнасці да 2010г. Але, як паказала судовае раследаванне, не ўсё робіцца ў адпаведнасці з законам. Некалькі відаў птушак, такія як стэпавая пустальга ( Falco naumanni ) (60% папуляцыі якой жыве ў Гішпаніі), або джэк ( Chlamydotis undulata )(які ў краінах Еўразвязу жыве толькі на Канарскіх астравах) , знаходзяцца з-за дзейнасці чалавека пад пагрозай і павінны знаходзіцца пад лепшай аховай дзякуючы еўрапейскім законам.

Дырэктыва па дзікіх птушках дэкларуе, што кожная краіна – чалец Еўразвязу павінна вызначыць па біялагічных крытэрах найбольш адпаведныя тэрыторыі для аховы птушак. Інвентарызацыя адпаведных тэрыторый праз арганізацыі-чальцоў BirdLife International , якія адпавядаюць статусу ТВП (тэрыторыі, важныя для птушак = Important Bird Areas ( IBA )), павінна з’яўляцца адпраўным спісам для гэтага, што яшчэ раз было сёння пацверджана Еўрапейскім судом. У выпадку Гішпаніі ТВП займаюць 31.5% тэрыторыі краіны, тады як толькі 18% тэрыторыі маюць статус SPA згодна з Дырэктывай. Таму Еўрапейскі суд вырашыў, што Гішпанія павінна запоўніць гэтую розніцу і надаць адпаведны статус усім ТВП.

Алесандро Санчез ( Alejandro Sánchez ) , дырэктар SEO/BirdLife (BirdLife у Гішпаніі ), непакоіцца : “ Многія ўнікальныя мясціны дагэтуль не маюць адпаведнага статуса аховы, акрамя таго некаторыя з прызнаных павінны быць павялічаны. Толькі пасля гэтага мы можам спадзявацца на адпаведную ахову рэдкіх і знікаючых відаў, такіх як гішпанскі магільнік і жаўрук Д’юпона”.

Клэйры Папазаглоў ( Clairie Papazoglou ), кіраўнічка Еўрапейскага офісу BirdLife International у Бруселі вітала вырак Суду: “Мы вельмі рады, што прадстаўлены намі спіс ТВП для Гішпаніі яшчэ раз быў пацверджаны Судом як адпавядаючы крытэрам /Дырэктывы па дзікіх птушках/. BirdLife International прызнае, што Гішпанія ўжо зрабіла шмат для аховы сваёй унікальнай прыроднай спадчыны. Але неабходны дадатковыя крокі, што і паказаў судзебны вырак у гэтай справе”.

Учора Еўрапейская камісія пачала першыя дзеянні супраць Нямеччыны, Аўстрыі, Польшчы і Кіпру з-за адзначаных у гэтых краінах парушэнняў Дырэктывы па дзікіх птушках, даслаўшы адпаведныя лісты-папярэджанні.

28-06-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Джэк чакае на адпаведныя меры па яго ахове ў Гішпаніі. Здымак SEO / BirdLife .



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: