Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Увага! АПБ рыхтуе фота-вызначальнік птушак Беларусі.
Навіна арганізацыі ад 6 ліпеня 2007 года
У гэтым годзе плануецца выданне новага палявога вызначальніка птушак Беларусі. АПБ рыхтуе яго разам з выдавецтвам «Рифтур». У аснове фотавызначальніка будуць каляровыя фотаздымкі птушак. Фотаздымкі будуць адбірацца рэдакцыйнай калегіяй выдання і мастацкім рэдактарам на конкурснай аснове.
Калі Вы жадаеце прыняць удзел у конкурсе, дасылайце кантролькі (здымкі невялікага фармату на фотапаперы або файлы — 600 кропак па доўгаму боку) птушак Беларусі на адрас АПБ (а/с 306, г. Мінск 220050; з пазнакай «Определитель птиц Беларуси». Здымкі прымаюцца д а 1 верасня 2007г.
Выдавецтва «Рифтур» выплаціць ганарары ўсім аўтарам здымкаў, якія будуць выбраныя для друку. А выданне , спадзя емся, будзе цікавым і карысным для ўсіх аматараў прыроды .
На здымку Сямёна Левага: самка качкі-крыжанкі.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: