Live Earth — Канцэрт для двух мільярдаў

ад 9 ліпеня 2007 года

Ніколі раней экалягічная акцыя не зьбірала такой аўдыторыі. 7 ліпеня на ўсіх сямі кантынэнтах Зямлі — у Аўстраліі (Сыднэй), Азіі (Шанхай і Кіёта), Паўночнай Амэрыцы (Нью‑Ёрк і Вашынгтон), Паўднёвай Амэрыцы (Рыа‑дэ‑Жанэйра), Антарктыдзе (дасьледчыцкая станцыя «Ратэра»), Афрыцы (Ёганэсбург), Эўропе (Лёндан і Гамбург) — 24 гадзіны нон‑стоп праходзіў экалягічны фэстываль поп‑ і рок‑музыкі. Мэтай фэсту Live Earth (Жывая Зямля) было прыцягненьня ўвагі да праблемы глябальнага пацяпленьня. Live Earth - Канцэрт для двух мільярдаў

У канцэртах узялі ўдзел 150 музыкаў, сярод іх су c ьветна вядомыя зоркі: Metallica , Red Hot Chili Peppers , The Police , Madonna , Linkin Park , Duran Duran , Bon Jovi , Genesis , Roger Waters , Marilyn Manson , а пабачыла іх траціна зямлянаў — агульная аўдыторыя фэсту склала больш за 2 млрд. чалавек (з тэлегледачамі). Выступілі артысты розных музычных кірункаў, маладыя таленты і буйныя зоркі, здольныя прыцягнуць публіку рознага ўзросту і музычных прыхільнасьцяў.

Адзін з арганізатараў фэстывалю — Альбэрт Гор, былы віцэ‑прэзыдэнт ЗША і супернік Джорджа Буша‑малодшага на выбарах 2000 г. Гор абвесьціў, што канцэрты зьяўляюцца пачаткам трохгадовай кампаніі «аздараўленьня плянэты». Сёлета А.Гор арымаў «Оскар» за свой дакумэнтальны фільм пра наступствы глябальнага пацяпленьня. Гор казаў, што на канцэртах будзе выкарыстоўвацца толькі чыстая энэргія, што ўсе адкіды будуць пераапрацаваныя, а машыны, якія выкарыстаюць для дастаўкі зорак на канцэртныя пляцоўкі, будуць працаваць на экалягічна чыстым паліве.

Вольга Данішэвіч

0 9 -07- 2007

Крыніца: www. nn. by

На здымку з www. blog. nj. com – Sting з The Police пад час канцэрту.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: