Змяншэнне біяразнастайнасці пагражае жыццёва важным функцыям экасістэм

ад 17 ліпеня 2007 года

Асноўныя функцыі экасістэм, такія як паглынанне вуглякіслага газу і ачыстка вады, залежаць ад колькасці відаў у экасістэме. Эндзі Гэктар (Andy Hector) і Роберт Бэгчы (Robert Bagchi) з Універсітэта Цюрыха (University of Zurich), Швайцарыя, прааналізавалі дадзеныя аб працы экасістэмы, якая ўключала ў сябе розныя віды траў. Яны распрацавалі метад, які дазваляе вызначыць, колькі розных відаў неабходна для забеспячэння нармалёвага функцыянавання экасістэмы. Чым больш працэсаў адбываецца ў экасістэме, тым больш відаў неабходна для яе ўстойлівага функцыянавання. Змяншэнне біяразнастайнасці пагражае жыццёва важным функцыям экасістэм

“Мы лічым, што раней эфекты біяразнастайнасці недаацэньваліся” – падкрэсліў Эндзі Гэктар. “Нашы высновы даюць яшчэ адзін повад даследаваць экасістэмы як такія, а не факусіравацца на асобных праявах іх функцыянавання па-асобку”.

16 — 07 — 2007

Крыніца: www. environment.newscientist.com

(From issue 2612 of New Scientist magazine, 13 July 2007, p. 18)

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку з www.dgukenvis.nic.in – адна з самых пагражаемых экасістэм – мангравыя лясы.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: