Адбыўся пазачарговы з'езд АПБ

ад 17 ліпеня 2007 года

14 ліпеня адбыўся пазачарговы з’езд АПБ. На з’ездзе прысутнічаў 21 чалавек, усе сябры АПБ з правам голасу, таму з’езд лічыцца правамоцным. Асноўным пытаннем было абмеркаванне змяненняў у Статуце ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Па выніках галасавання ў Статут былі ўнесены некаторыя змяненні. Даданы пункт, што АПБ можа ажыццяўляць выдавецкую і паліграфічную дзейнасць, унесены выданні арганізацыі з тлумачэннем іх мэтаў (бюлетэні "Ахова птушак Бацькаўшчыны", "Кулён", "Вялікі кулён", "Баталён", "Размах крылаў", "Кабец", часопісы "Птушкі і мы" і " Subbuteo "). Даданы пункт аб рэдакцыйнай калегіі выданняў. Скарочаны пункт аб Клубах.

Новы Статут Вы зможаце паглядзець на нашым сайце пасля яго рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: