Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Летнік АПБ для настаўнікаў “Ад роўнага да роўнага-ІІ”
Навіна арганізацыі ад 26 ліпеня 2007 года
З 11 па 16 жніўня 2007г. ў г.Тураве на базе Станцыі кальцаваньня Інстытуту заалогіі НАН Беларусі адбудзецца другі палявы летнік для сябраў АПБ – настаўнікаў і кіраўнікоў клубаў АПБ “Крылаты дазор”. Пад час летніку прадугледжваюцца не толькі назіранні за птушкамі і ўдзел у іх кальцаванні, але таксама ўлікі птушак і штодзень 1-2 гадзінная праца па ачыстцы ТВП “Тураўскае Балонне” ад хмызьняку. Знаёмства з калегамі-сябрамі АПБ з усёй Беларусі дапаможа ў далейшай працы з дзеткамі і падлеткамі.
Таксама плануюцца водная экскурсія па Прыпяці і гіторыка-этнаграфічная па Тураву. Для таго, каб узяць удзел у палявым летніку АПБ “Ад роўнага да роўнага-ІІ”, трэба даслаць асабістую анкету з наступнымі дадзенымі:
Анкету дашліце Дзьмітрыю Вінчэўскаму
або паведаміце свае дадзеныя па мабільнаму тэлефону +375 296 141 666
Апошні тэрмін атрымання анкеты – 19.00 у сераду, 8 жніўня.
Праезд і ўдзел у летніку бясплатныя. Ад’езд плануецца ў 14.00 у суботу, 11 жніўня, ад будынку РЭЦДзЮ з Мінску.
Размяшчэньне ўдзельнікаў плануецца ў драўнянай хаце. З сабой неабходна мець уласны посуд, турыстычны дыванок, спальнік і бінокль, палявое адзеньне і абутак, а таксама пажадана мець высокія (“рыбацкія”) гумовыя боты.
Даслаўшыя анкеты першымі будуць мець перавагу, калі колькасьць жадаючыя будзе большаю за запланаваную.
Летнік адбудзецца пры падтрымцы Швэдзкага орніталагічнага таварыства SOF і Швэдзкага агенцтва па развіцьцю міжнароднага супрацоўніцтва SIDA .
Падзяліся артыкулам у сацсетках: