Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Шчыра віншуем!
Навіна арганізацыі ад 28 ліпеня 2007 года
Яшчэ адна сям’я ўтварылася, дзякуючы дзейнасці АПБ па развіццю рэгіянальных груп. У пятніцу, 27 ліпеня 2007г. пабраліся шлюбам Аксана Казловіч – Старшыня Савету Наваградзкага раённага аддзялення АПБ і сябра Савету Гродзенскага абласнога аддзялення і Аляксандр Цвырко – сябра Савету Наваградзкага раённага аддзялення АПБ. Абодва – актыўныя ўдзельнікі сэмінараў, канферэнцый, летнікаў і іншых мерапрыемстваў нашай арганізацыі. Абодва працуюць настаўнікамі ў школах Наваградзкага раёну на Гарадзеншчыне.Шчыра віншуем іх з гэтай новай і яркай старонкай ў іх жыцці і жадаем далейшых поспехаў на карысць людзей і птушак.
Сябры і калегі
На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: новаўтвораная сям’я Цвырко.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: