Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Выйшаў новы “Размах крылаў” АПБ
Навіна арганізацыі ад 28 ліпеня 2007 года
Выйшаў чарговы, падвойны (1-2 2007) нумар бюлетэню рэгіянальных лідэраў АПБ “Рахмах крылаў”. Акрамя матэрыялаў, якія ўжо з’яўляліся сярод навін на нашым сайце, у ім ёсьць эксклюзіўныя артыкулы: расповеды пра сустрэчу з аляпкай Георгія Гулеўскага, пра гагаліную загадку Мікалая Гулінскага, пра нечаканае гнездаванне махнатаногіх сычоў у гнездавой скрыні Андрэя Абрамчука і разважанні Юркі Бакура пра прыроду і вайсковыя палігоны.У дадатку да гэтага падвойнага нумара змешчаны матэрыял, падрыхтаваны Дзьмітрыем Вінчэўскім да 300-годдзя знакамітага швэдзкага біёлага Карла Ліннэя, і які ў дзвюх частках ужо выстаўлены на нашым сайце.
У бліжэйшыя дні “Размах крылаў” атрымаюць усе яго падпісчыкі.
Прыемнага чытання!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: