Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Будаўніцтва хуткаснай аўтатрасы Via Baltica ў Польшчы прыпынена
Навіна арганізацыі ад 3 жніўня 2007 года
BirdLife International і вялікая колькасць іншых НДА віталі рашэнне польскага Ўраду аб прыпыненні пабудовы хуткаснай аўтатрасы Via Baltica праз забалочаную пойму рэчкі Распуда (Rospuda) у Паўночна-Усходняй Польшчы. Рашэнне было прынята ў адказ на “акцыю апошняй хвіліны” Еўрапейскай камісіі, якая папрасіла Еўрапейскі суд (European Court of Justice) выдаць тэрміновы загад у рамках працэдуры ‘interim measures’ і патрабаваць у Польшчы тэрмінова прыпыніць працы, да таго часу, пакуль не будзе дастаўлены поўны вырак Суду.Рашэнне польскага Ўраду значыць, што далейшага парушэння прыродаахоўных законаў Еўразвязу не будзе, як і, здавалася, непазбежнага знішчэння часткі адной з апошніх пазасталых еўрапейскіх старажытных пушчаў.
Даліна Распуды была прызнана адпавядаючай крытэрам мясцін Natura 2000 за вялікую біяразнастайнасць, якую яна падтрымлівае. Сярод птушак, якія маюць статус пагражаемых, там жывуць малы арлец Aquila pomarina , арлан-белахвост Haliaeetus albicilla і заходнееўрапейскі падвід глушца Tetrao urogallus major .
Пад пагрозай знішчэння, аднак, застаецца даліна Бебжы – праз яе плануюць пабудаваць шырокі чатырохпалосны мост і абслугоўваючую дарогу. У той жа час даліна Бебжы – важнае месца для гнездавання і астаноўкі пад час міграцыі для некалькіх глабальна пагражаемых відаў жывёл. Бебжанскі нацыянальны парк кожны год прыцягвае дзесяткі тысяч турыстаў з усяго Свету.
Прыродаахоўныя НДА, у тым ліку і BirdLife International , вераць, што магчыма знайсці кампраміснае рашэнне як па пабудове адпаведнай аўтамагістралі да Аўгустова, так і зберагчы месцы, важныя для прыроды Еўропы.
Канстанцін Крэйзэр ( Konstantin Kreiser ), мэнэджэр па палітыцы ЭЗ ў BirdLife International сказаў: “Мы пераконваем Еўракамісію і польскія ўлады, каб пад час супрацоўніцтва знайсці такія рашэнні і зберагчы грошы ЭЗ ў пачатку іх выкарыстання”.
03-08-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Яшчэ па гэтай тэме можна прачытаць тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=85
На здымку G . Le ś niewski з www. birdlife. org : цецярук ёсць адным з відаў, існаванню якога пагражае пабудова аўтамагістралі Via Baltica праз даліну Распуды.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: