Першая канферэнцыя Клуба200.

ад 7 жніўня 2007 года

12 жніўня адбудзецца першая канферэнцыя Клуба200. Канферэнцыя будзе праходзіць у г. Тураве Жыткавічскага раёна. У праграме канферэнцыі справаздача каардынатара Клуба аб дзейнасці за апошнія 2 гады, перавыбары праўлення Клуба200, зацвярджэнне эмблемы, абмеркаванне шляхоў развіцця Клубу і іншае. Пасьля канферэнцыі жадаючыя змогуць прыняць удзел у бёдуотчарскім летніку для сябраў Клубу200, які працягнецца да 15 жніўня. Для сябраў і кандыдатаў у сябры Клубу200 ў суботу, 11 жніўня, у 14.00 будзе арганізаваны бясплатны праезд да Турава ад будынку РЭЦДзЮ. Пражыванне ўдзельнікаў будзе таксама аплочана арганізатарамі. Па ўсіх пытаннях, звязанных з канферэнцыяй Клуба200, звяртайцеся да Сямёна Левага па тел. (8029)223-06-13. Канферэнцыя і летнік адбудуцца пры падтрымцы Швэдзкага агенцтва па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва SIDA і Швэдзкага орніталягічнага таварыства SOF (BirdLife у Швэцыі). На здымку Георгія Гулеўскага (АПБ): малады самец звычайнай гагі — адзін з рэдкіх відаў птушак, які змаглі ўбачыць сябры Клубу200, дзякуючы сыстеме распаўсюджвання паведамленняў аб цікавых назіраннях.

Першая канферэнцыя Клуба200.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: